Айдан Фіцморыс, ірляндзкі спартовы журналіст, Herald.ie
Добрыя навіны для фанатаў @DundalkFC: ад гэтай пары няма візаў для штогадовай паездкі ў Беларусь, каб згуляць з БАТЭ.
Райнэр Лінднэр, арганізатар «Менскага форуму»
Беларусь бязьвізавая. Моцны сыгнал для эканомікі і грамадзтва.
Шон Ўокер, карэспандэнт The Guardian у Маскве.
Выдатная навіна. Цягнік з Расеі ў Эўропу едзе нашмат прасьцей. Бясплатная 5-дзённая віза ў Беларусь для 80 краін.
Сэйбра Айрэс, супрацоўнічае з International Herald Tribune, Daily Telegraph, Al Jazeera America.
Спадары і спадарыні, вашыя мары сталі явай: бязьвізавы рэжым у Беларусь (на 5 дзён) цяпер рэальнасьць.
Дзьмітрый Навоша, Sports.ru
Агнешка Рамашэўска, дырэктар тэлеканалу Белсат
«Гэта чарговая нясьмелая спроба адкрыцьця. Трошкі паўмера, але лепшая, чым нічога. Відавочна, што ўлады хочуць павялічыць турыстычны рух празь менскі аэрапорт, не ўзмацняючы памежнага руху. Гэта досыць «фігурнае» рашэньне, але паўтаруся: гэта крок у добрым кірунку».
Айзэк Ўэб, супрацоўнічае з Foreign Affairs, The Atlantic Monthly, World Policy Journal
«Час плянаваць вакацыі ў Менску, народ: бязьвізавы рэжым для амэрыканцаў і эўрапейцаў у Беларусь на 5 дзён ці менш».
Джэйк Рудніцкі, Bloomberg
Што дае Беларусь, Узбэкістан адбірае. Лукашэнка прапаноўвае бязьвізавы рэжым для людзей з ЭЗ, ЗША.
Адам Эбэрхарт, дырэктар Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў (Польшча).
Моцны сыгнал адкрыцьця Беларусі на сьвет. Адмена візавага абавязку для людзей, які прылятаюць у менскі аэўапорт, максымальна на 5 дзён.
Максім Эрыставі, дасьледнік цэнтру Atlantic Council
Бязьвізавым рэжымам Беларусь пасылае моцны сыгнал гатовасьці да больш лібэральных адносін з навакольным сьветам, асабліва з ЭЗ.