У зьвязку з новым прэзыдэнцкім указам пра бязьвізавы рэжым ці змогуць свабодна ўяжджаць у Беларусь тыя замежныя грамадзяне, якім раней Беларусь адмаўляла ў візе?
Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі сказаў карэспандэнту Свабоды, што памежны камітэт пакуль працуе ў ранейшым рэжыме:
«Пакуль у памежным кантролі, памежным ведамстве ніякіх зьменаў у зьвязку з гэтым указам на цяперашні момант ня зроблена».
«З гледзішча памежнага кантролю пакуль для нас нічога не мяняецца ў пляне таго, што правяраем дакумэнты, наяўнасьць усіх падставаў для ўезду ў Рэспубліку Беларусь. Цягам месяца пасьля апублікаваньня ўказ павінен уступіць у сілу. Але на сёньняшні дзень у нас пакуль няма ніякіх зьменаў».
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 8 «Аб устанаўленьні бязьвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян».
Дакумэнт устанаўлівае бязьвізавы парадак уезду ў Беларусь ня больш як на 5 сутак для грамадзянаў 80 дзяржаваў. Бязьвізавы парадак тычыцца толькі тых асобаў, якія прылятаюць праз аэрапорт «Менск-2»