Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызначанае грамадзянства забітых у начным клюбе Стамбула


На пахаваньні аднаго з загінулых падчас узброенага нападу ў начным клюбе Reina ў Стамбуле
На пахаваньні аднаго з загінулых падчас узброенага нападу ў начным клюбе Reina ў Стамбуле

Апазнаныя 38 ахвяраў узброенага нападу ў начным клюбе Стамбула. Адно цела застаецца неапазнаным. Загінулі грамадзяне 15 дзяржаваў Эўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай Амэрыкі.

11 загінулых былі грамадзянамі Турэччыны, 1 чалавек меў падвойнае грамадзянства Турэччыны і Бэльгіі. 7 чалавек прыехалі ў Турэччыну сьвяткаваць Новы год з Саудаўскай Арабіі, па 3 чалавекі — зь Лібану і Іраку. Пры нападзе былі застрэленыя па двое грамадзянаў Туніса, Індыі, Марока і Ярданіі. Таксама загінулі грамадзяне Кувэйта, Канады, Ізраілю, Сырыі і адна грамадзянка Расеі.

Адно цела застаецца неапазнаным, паведамляе агенцтва Anadolu са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве юстыцыі Турэччыны.

У ноч з 31 снежня на 1 студзеня ў начным клюбе Reina ў Стамбуле адбыўся ўзброены напад — невядомы ў касьцюме Санта-Клаўса расстраляў наведнікаў, загінулі 39 чалавек, прынамсі 69 чалавек атрымалі раненьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG