Дракахруст: На сайце «Інфарманапалм», які спэцыялізуецца на выкрыцьці расейскай прапаганды і палітыкі, днямі былі апублікаваныя дакумэнты зь нібыта ўзламанай электроннай перапіскі аднаго з каардынатараў расейскай прапаганды Арцёма Бузілы зь яго крамлёўскімі куратарамі і яго партнэрамі ва Ўкраіне і Беларусі.
Прынамсі ў перапісцы Бузіла прапануе выкарыстоўваць у якасьці аўтараў беларусаў Юрыя Паўлаўца, Сяргея Шыптэнку, Юрыя Бараньчыка і Пятра Пятроўскага. Нагадаем, што Паўлавец і Шыптэнка — тыя самыя аўтары агенцтва «Рэгнум», якія нядаўна былі арыштаваныя ў Беларусі. Таксама ў падборцы, якую прапануе «Інфармнапалм», фігуруюць парады Бузілы як асьвятляць розныя тэмы, у прыватнасьці перамогу прарасейскіх кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Баўгарыі і Малдове. У якасьці прыкладу замоўнай публіцыстыкі «Інфарманапалм» прыводзіць артыкул палітоляга Пятра Пятроўскага, які быў апублікаваны на сайтах IMHOclub і Імпэрыя. У інтэрвію «Свабодзе», дарэчы, Пятроўскі пракамэнтаваў публікацыю «Інфармнапалму» сказаўшы, што ўсё гэта паклёп.
Паклёп не паклёп, але выклікае сумневы сапраўднасьць той перапіскі і ў яшчэ большай ступені замоўны характар публікацыі Пятроўскага. У тым жа стылі і з тымі ж думкамі, што і ў артыкуле, на які спасылаецца «Інфармнапалм», палітоляг пісаў і раней
Паклёп не паклёп, але выклікае сумневы сапраўднасьць той перапіскі і ў яшчэ большай ступені замоўны характар публікацыі Пятроўскага. У тым жа стылі і з тымі ж думкамі, што і ў артыкуле, на які спасылаецца «Інфармнапалм», палітоляг пісаў і раней. Да таго ж указаньні Бузілы, калі яны сапраўды былі, раілі адрасату крытыкаваць палітыку беларускіх уладаў, ад чаго спадар Пятроўскі і раней устрымліваўся і чаго няма ў прыгаданым артыкуле. Я адмыслова сфармуляваў сваё пытаньне ў такім стылі дубовай савецкай прапаганды. Памятаем, як у свой час і савецкая прапаганда, і пазьнейшая беларуская праўладная, ужывала гэтую фармулёўку адносна і Радыё Свабода, і іншых як замежных СМІ, гэтак і беларускіх. Маўляў, іх аўтары танчаць пад дудку сваіх заакіянскіх гаспадароў.
Я лічу гэтую фармулёўку дурнаватай адносна каго б там ні было. Бо людзі, журналісты, публіцысты зыходзяць са сваіх уласных поглядаў. Магчыма няправільных, але справа зусім не ў замовах. Гэта я магу сказаць як карэспандэнт Радыё Свабода. Але я мяркую, што гэта тычыцца і публіцыстаў, скажам, сайту IMHOclub. Можна прыгадаць, што аналягічны падобны зьліў наконт журналістаў «Рэгнума» — Паўлаўца, Шыпценкі — нядаўна быў, іх перапіска з Юрыем Бараньчыкам, каардынатарам іх публікацыі ў агенцтве «Рэгнум». Адносна гэтых публікацый, здаецца нават беларускія афіцыйныя асобы і праўладныя журналісты таксама ўжывалі гэтую фармулёўку, што вось ім была замова. Я паглядзеў гэтую нібыта іх перапіску, але ня ўбачыў там менавіта гэтай замоўнасьці. Там такая звычайная размова рэдактара і аўтара, маўляў, зрабі можа палягчэй ці павастрэй. Я мяркую, што такога кшталту размовы ідуць паміж самымі рознымі рэдактарамі і аўтарамі ў самых розных выданьнях. Я ўбачыў хутчэй, што погляды рэдактара і аўтараў блізкія. Дык гэта паўсюль так.
Гэта фармулёўка старой савецкай прапаганды. Мы бачылі такі падыход адносна НІСЭПД, дзе таксама існавала гэтая фармулёўка «на замову» замежных гаспадароў. Дарэчы IMHOclub вельмі шмат пра гэта пісаў, вось зараз яны нарваліся на тую самую схему. І мне здаецца, што такі сайт як «Інфармнапалм», які прэтэндуе на тое, што адстойвае дэмакратычныя каштоўнасьці, такія савецкія практыкі, у тым ліку і цяперашняй расейскай прапаганды, выкарыстоўваць не павінны — у барацьбе з той самай расейкай прапагандай.
Гурневіч: Любы адказ на гэтае пытаньне ўсяго толькі меркаваньне, бо дзеля таго, каб гэта быў праўдзівы адказ — неабходныя доказы. Тое, што апублікаваў «Інфармнапалм», я асабіста не магу лічыць жалезным доказам, бо паміж Расеяй і Ўкраінай ідзе інфармацыйныя вайна, а ў такой сытуацыі ніхто не застрахаваны ад фэйкаў. Трохі бянтэжыць, што гэтая сэнсацыя зьявілася пасьля затрыманьня некаторых зь пералічаных аўтараў.
Адказ на гэтае пытаньне залежыць ад таго, што мы разумеем пад словам «танчыць пад дудку». Калі канкрэтны заказ аўтарам тэкстаў ад рэдакцыі, то я ў гэта веру. Але гэта хутчэй рэдакцыйная палітыка, а не танцы пад дудку.
Але я не пагаджуся са сп. Юрыем наконт адрынаньня ўвогуле прынцыпу «танчыць пад нечыю дудку». Паводле мяне, варта адрозьніваць інфармацыйныя парталы, якія робяць паводле журналісцкай этыкі і стандартаў, з сайтамі меркаваньняў, а фактычна з блогамі
Апублікаваная ўкраінцамі перапіска сьведчыць аб тым, што расейскі журналіст Арцём Бузіла пачаў каардынаваць беларускіх аўтараў сёлета. Але погляды і Пятроўскага, і Дзерманта, гэта ня нешта новае. Так, Дзермант прайшоў мэтамарфозу ад прыхільніка Крывіі, Балтаскандыі да «рускага сьвету», але гэта зьмена адбылася некалькі гадоў таму. Таму і Дзермант і Пятроўскі прэзэнтуюць там свае сапраўдныя погляды. А тое, што іх нехта можа выкарыстоўваць, яшчэ ня факт, што яны сьвядома танцуюць пад дудку. І ня факт, што пад замежную дудку. А можа дудка і свая?
Але я не пагаджуся са сп. Юрыем наконт адрынаньня ўвогуле прынцыпу «танчыць пад нечыю дудку». Паводле мяне, варта адрозьніваць інфармацыйныя парталы, якія робяць паводле журналісцкай этыкі і стандартаў, з сайтамі меркаваньняў, а фактычна з блогамі. Я не кажу цяпер пра IMHOclub, а пра сам прынцып. Аўтараў могуць натхняць і выкарыстоўваць у палітычных і іншых мэтах. Гісторыя СССР гэта даказала. Таму варта адмяжоўваць замову з проста рэдакцыйнай палітыкай. Калі тэму нехта абмяркоўвае з рэдактарам, то гэта ня тое самае, што заданьне дае куратар з КДБ.
Карбалевіч: Калі мы кажам пра рэсурсы, кшталту «Рэгнум», то я згодзен, што трэба мець на ўвазе: гэта не звычайнае СМІ, а прапагандысцкі сайт.
Паводле нейкіх кулюарных чутак можна зразумець, што існуе клюб на расейскія грошы. Ці азначае гэта наўпроставую замову на публікацыі з Расеі, казаць цяжка. Хоць публікацыя на сайце «Інфармнапалм» узламанай электроннай перапіскі паміж расейскім журналістам Арцёмам Бузілам і ягонымі куратарамі з Расеі, нібыта пацьвярджае гэта
Ідэйна яны прыхільнікі ідэалёгіі «рускага сьвету». І яны ўвесь час яго прапагандуюць. Калі я дыскутаваў зь імі на ток-шоу беларускага тэлеканалу ОНТ, то злавіў сябе на думцы, што апынуўся ў дзіўнай сытуацыі: на беларускім дзяржаўным тэлеканале я фактычна абараняў афіцыйную лінію Беларусі, скіраваную на нэўтралітэт у пытаньні канфлікту Расеі з Украінай і Захадам, на пэўнае дыстанцыяваньне ад Расеі, ад чальцоў IMHOclub, якія не вылазяць зь беларускіх тэлеканалаў. Адзінае адрозьненьне ад арыштаваных калюмністаў палягае ў тым, што яны не крытыкуюць Лукашэнку і афіцыйную палітыку Беларусі.
Паводле нейкіх кулюарных чутак можна зразумець, што існуе клюб на расейскія грошы. Ці азначае гэта наўпроставую замову на публікацыі з Расеі, казаць цяжка. Хоць публікацыя на сайце «Інфармнапалм» узламанай электроннай перапіскі паміж расейскім журналістам Арцёмам Бузілам і ягонымі куратарамі з Расеі, нібыта пацьвярджае гэта.
Цікава тое, што Дзермант і Пятроўскі ў дзяржаўных мэдыях падтрымалі дзеяньні беларускіх уладаў па завядзеньню крымінальнай справы адносна калюмністаў сайта «Рэгнум». Знамянальна, што менавіта іх папрасілі камэнтаваць гэтую справу, хоць праўладных экспэтраў, ня зьвязаных наўпрост з прарасейскімі рэсурсамі, у Беларусі шмат. То бок, здаецца, іх прымусілі ў пэўным сэнсе каяцца ці, як казалі падчас ўнутрыпартыўных дыскусій у СССР у 1920-1930-гады, «разаружыцца перад партыяй».