Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктарка Музэяў Крамля падтрымала рашэньне аддаць Украіне скіфскае золата


Адзін з экспанатаў калекцыі скіфскага золата
Адзін з экспанатаў калекцыі скіфскага золата

Дырэктарка Музэяў Маскоўскага Крамля Алена Гагарына падтрымала рашэньне суду ў Амстэрдаме вярнуць Украіне скіфскае золата, вывезенае з Крыму перад анэксіяй паўвострава Расеяй.

Гагарына (дачка першага касманаўта Юрыя Гагарына) адзначыла, што музэйны фонд зьяўляецца ўласнасьцю дзяржавы, а не асобна ўзятага музэю, таму рашэньне суду, на яе думку, зьяўляецца абгрунтаваным.

Калекцыя скіфскага золата была вывезеная на выставу ў археалягічны музэй у Амстэрдаме ў пачатку лютага 2014 году. Пасьля анэксіі Крыму мясцовыя музэі дамагаліся вяртаньня калекцыі. Кіеў, у сваю чаргу, патрабаваў вярнуць золата Украіне, называючы яго «нацыянальным здабыткам» краіны. Акруговы суд Амстэрдаму прыняў бок Кіева.

У Міністэрстве культуры Расеі назвалі рашэньне суду «вельмі нэгатыўным прэцэдэнтам». У ведамстве сьцьвярджаюць, што яно нібыта парушае міжнароднае права.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG