Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тузаніна ў Менску. Кукабака ў Бабруйску. Сьмілавіцкі ў Празе


«Місіс Гомель-2016» Аліна Малыш
«Місіс Гомель-2016» Аліна Малыш

Асноўнае пра падзеі 9 сьнежня з сайту Свабоды.

Добры вечар! Алёна Семіліт з сынам Андрэем, які лечыцца ад раку крыві, ужо другі год жывуць у Гомелі. Каб сабраць грошы на лячэньне сына, Алёна стала рабіць і прадаваць цацачных сьнегавікоў. І ўдалося. Рэпартаж Антона Трафімовіча.

СУТЫЧКА ПЕРАД БДУІР. Перад Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі, у якім выкладчыкам працуе арыштаваны Юры Паўлавец, адбыўся пікет грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» з расьцяжкай «Преподаватель Павловец – предатель». З будынку ўнівэрсытэту выйшлі маладыя людзі, якія пачалі тузацца зь пікетоўцамі. Юрыя Паўлаўца, як раней Дзьмітрыя Алімкіна, затрымалі за артыкулы на расейскіх інфармацыйных рэсурсах, у якіх беларускія праваахоўнікі ўбачылі прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці).

КУКАБАКА НА РАДЗІМЕ. Самы вядомы беларускі дысыдэнт савецкіх часоў Міхась Кукабака на сваё 80-годзьдзе завітаў на радзіму, у Бабруйск. У дзень 25 гадавіны распаду СССР тут прайшла сустрэча са славутым земляком і прэзэнтацыя ягонай кнігі. У «папраўчых» установах Міхась Кукабака правёў у суме 17 гадоў. А потым быў рэабілітаваны «праз адсутнасьць складу злачынства».

КАРОНА ДЛЯ МАЦІ ПЯЦЯРЫХ. Трыццацішасьцігадовая Аліна Малыш, маці пяцёх дзяцей, заваявала ганаровы тытул найпрыгажэйшай і самай грацыёзнай замужняй гамяльчанкі — «Місіс Гомель-2016».

ЗЯМЛЮ З МАГІЛЫ БАГДАНОВІЧА ПРЫВЕЗЬЛІ Ў МЕНСКІ ХРАМ. Капсулу зь зямлёй з магілы Максіма Багдановіча заклалі ў менскім праваслаўным храме Ўсіх сьвятых у 125-я ўгодкі з дня нараджэньня паэта. Наша фотагалерэя.

СЬМІЛАВІЦКІ ПРА ГАБРЭЯЎ БЕЛАРУСІ. «Габрэі зьехалі, утварыліся лякуны, і тут раптам усе зразумелі, што гэтыя пустыя месцы трэба запаўняць. Нехта мусіць прыйсьці ў Акадэмію навук, нехта мусіць узначаліць вышэйшыя навучальныя ўстановы, нехта мусіць лячыць... І вось тады Рэспубліка Беларусь адчула тыя вялізныя страты» – кажа ізраільскі гісторык Леанід Сьмілавіцкі, які працуе ў Цэнтры дыяспары Тэль-Авіўскага ўнівэрсытэту, дзе кіруе праектам «Гісторыя габрэяў Беларусі». Зь Леанідам Сьмілавіцкім пагаварыў Сяргей Шупа.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG