Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хірург» просіць Пуціна вярнуць на герб Расеі савецкія сымбалі


Аляксандр Залдастанаў
Аляксандр Залдастанаў

Кіраўнік байк-клюбу «Начныя ваўкі» Аляксандар Залдастанаў па мянушцы «Хірург» зьвярнуўся да расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна з заклікам зьмяніць расейскі герб, паведамляе тэлеканал RT.

На думку «Хірурга», двухгаловага арла варта дапоўніць савецкімі сымбалямі — зоркай Перамогі і абрамленьнем з каласоў, што павінна замацаваць пераемнасьць паміж Расейскай Фэдэрацыяй і савецкай і імпэратарскай Расеяй.

"У першую чаргу мы павінны замацаваць пераемнасьць нашай дзяржавы. Цяперашні герб — двухгаловы арол — гэта пераемнасьць ад Расейскай імпэрыі. Але мы павінны таксама паказаць, што родам з СССР — з Гагарынскага кідка ў космас, першага спадарожніка, магутнай Савецкай арміі і, вядома, тытанічнай, сьвяшчэннай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. І сымбаль гэтага гераічнага подзьвігу — зорка перамогі — знайшоў сваё адлюстраваньне на нашым гербе , — заявіў Залдастанаў.

Цяперашні герб зацьверджаны загадам прэзыдэнта Расіі Барыса Ельцына 30 лістапада 1993 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG