Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Лукашэнка абяцаў заробкі «па 500». Адной карцінкай


Глядзіце выяву ў высокім разрозьненьні

Аляксандар Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласьць даручыў у 2017 годзе вярнуць сярэдні заробак на ўзровень 500 даляраў. На момант выказваньня сярэдні заробак у Беларусі складаў каля 386 даляраў.

Гэта было ня першае абяцаньне заробкаў «па пяцьсот». Свабода сабрала выказваньні Лукашэнкі розных гадоў.

Найранейшае выказваньне пра «па пяцьсот», якое атрымалася знайсьці, датуецца 2005 годам:

«Мы наблізімся ў будучай пяцігодцы да зарплаты ў 500 даляраў, — абяцаў Лукашэнка ў верасьні 2005 году пры сярэдніх заробках каля 200 даляраў. — Але гэта мусіць быць зароблены заробак, а не „зряплата“. Проста так ніхто нікому плаціць ня будзе, і дырэктыўна я нічога патрабаваць ня буду. У гэтым няма ўжо неабходнасьці. У Беларусі ёсьць магчымасьць працаваць і зарабляць».

Тады ж ён казаў, што на прыватных сельскагаспадарчых прадпрыемствах пытаньне пра заробкі ўжо ня ставіцца, бо там «чалавек, які добра працуе, атрымлівае ня менш як 500-600 даляраў».

Пасьля гэтага Лукашэнка неаднаразова абяцаў выйсьці да сярэдніх заробкаў «па пяцьсот». У чэрвені 2008 году ён ставіў мэту набліжацца па выніках «пяцігодкі» і да заробкаў у 1000 даляраў. Казаў ён гэта пры сярэдніх заробках каля 350 даляраў.

Сярэдні заробак беларусаў сапраўды перамахнуў праз «па пяцьсот» у 2013 годзе, але затым рэзка абваліўся, калі беларускі рубель у канцы 2014-га ўпаў з 11 да 15 тысяч за даляр.

Сярод абяцаньняў на «пятую пяцігодку» (2016-2020 гады) ёсьць абяцаньні і росту заробкаў, хоць канкрэтнай лічбавай мэты ня ставіцца. Але ніводнае абяцаньне на «чацьвёртую пяцігодку» не было выкананае.

«Заняпад і апатыя ў ЗША відаць няўзброеным вокам» — Лукашэнка аб прычынах перамогі Трампа

Лукашэнка назваў кошт Эўрапейскіх гульняў — 50 мільёнаў даляраў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG