Слухаючы даклад пра пэрспэктывы разьвіцьця абласнога цэнтру, Лукашэнка адзначыў, што цяперашні ўзровень заробкаў лічыць недастатковым, піша БелТА.
«Рыхтуйцеся набраць сярэдні заробак у 500 даляраў у будучым годзе», — даручыў ён. Разам з тым Лукашэнка зьвярнуў увагу, што павышаць заработную плату бяз росту прадукцыйнасьці працы немэтазгодна.
«Я не кажу, што павінны плаціць незаробленыя грошы. Ні ў якім разе. Інакш мы вернемся да таго, з чаго пачыналі два гады таму. Мы павінны стымуляваць, падштурхоўваць кіраўнікоў прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў да таго, каб мы да 500 даляраў наблізіліся», — падкрэсьліў ён.
Паводле дадзеных Белстату, у верасьні 2016 году сярэдняя зарплата ў Беларусі складала 732 рубля — каля 386 даляраў.