Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі запрацавалі аплатныя сыстэмы Apple Pay і Samsung Pay


Сыстэмы аплаты праз смартфон Apple Pay і Samsung Pay запусьціліся ў Беларусі, паведамляе Tut.by.

Гэтага пакуль не пацьвярджаюць сайты дзяржаўных органаў і банкаў, а таксама прадстаўніцтва Samsung у Беларусі. Але ў сацыяльных сетках ужо ёсьць першыя водгукі на карыстаньне сыстэмамі.

Apple Pay і Samsung Pay дазваляюць карыстацца тэлефонам замест плястыкавай банкаўскай карткі — трэба адкрыць адмысловую праграму, паднесьці тэлефон да тэрміналу і правесьці аплату. Яны працуюць празь бескантактную тэхналёгію NFC (Near Field Communication), пакуль слаба распаўсюджаную ў аплатных тэрміналах. Samsung Pay таксама працуе праз тэхналёгію MST (Magnetic Secure Transmission), якая дае ад тэлефона тэрміналу сыгнал, падобны да сыгналу ад карткі з магнітнай паласой.

Apple Pay бярэ камісію 0,15% ад праведзенай трансакцыі, Samsung — ад 0,1% да 0,2% (у залежнасьці ад краіны). З сыстэмамі працуюць iPhone 6 і найноўшыя тэлефоны Apple, а таксама гадзіньнікі Apple Watch; шэраг флягманскіх смартфонаў Samsung, выпушчаных пасьля другой паловы 2015 году.

Падобна, што карыстацца сэрвісамі могуць уладальнікі толькі замежных банкаўскіх картак, чые банкі падтрымліваюць сыстэмы. У лік краінаў з такімі банкамі нядаўна дадалася Расея (пакуль толькі з карткамі MasterCard), дзе Apple Pay і Samsung Pay падтрымліваюць «Сбербанк», «Альфа-Банк», «ВТБ-24» і іншыя, а таксама мабільны апэратар МТС і плацежны сэрвіс «Яндекс.Деньги», дасяжны і ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG