Да 800 чачэнцаў, дагестанцаў і інгушаў штодня адпраўляюцца цягніком зь Берасьця ў Тэрэспасль. Яны разьлічваюць на прытулак у Польшчы. Але толькі некалькі семʼяў атрымаюць яго. Свабода зьезьдзіла на мітынг чачэнцаў на беларуска-польскай мяжы, праехалася з чачэнцамі цягніком да Тэрэспалю.
«У нас няма іншага выйсьця». Тысячы чачэнцаў едуць у Берасьце, ратуючыся ад бяспраўя і Кадырава
![Звычайна ў ранішнім дызелі да Тэрэспаля было два вагоны. Гэтым летам — ужо дзесяць. Восем вагонаў адведзеныя для ўцекачоў](https://gdb.rferl.org/908dba08-7a2f-4f07-9b38-6048e3104b3e_w1024_q10_s.jpg)
1
Звычайна ў ранішнім дызелі да Тэрэспаля было два вагоны. Гэтым летам — ужо дзесяць. Восем вагонаў адведзеныя для ўцекачоў
![Зь ліпеня пачаўся наплыў чачэнцаў у Берасьце. Але польскія памежнікі скарацілі прыём уцекачоў. Штодня толькі 3–4 сямʼі атрымліваюць прытулак. Каб прыцягнуць да праблемы ўвагу, 30 жніўня уцекачы арганізавалі лягер на беларуска-польскай мяжы](https://gdb.rferl.org/e8f42464-8b8e-4734-af96-2eb7583e91de_w1024_q10_s.jpg)
2
Зь ліпеня пачаўся наплыў чачэнцаў у Берасьце. Але польскія памежнікі скарацілі прыём уцекачоў. Штодня толькі 3–4 сямʼі атрымліваюць прытулак. Каб прыцягнуць да праблемы ўвагу, 30 жніўня уцекачы арганізавалі лягер на беларуска-польскай мяжы
![](https://gdb.rferl.org/c5beda3d-7c2b-4b7a-a98f-e9614a7a964f_w1024_q10_s.jpg)
3
![Каля 200 чалавек зь дзецьмі прабылі на мяжы больш за суткі](https://gdb.rferl.org/f50e2d22-c7fd-48f5-9821-892a80020cd6_w1024_q10_s.jpg)
4
Каля 200 чалавек зь дзецьмі прабылі на мяжы больш за суткі
![Людзі просяць не паказваць іхня твары, каб у сваякоў у Чачні не было праз гэта праблемаў](https://gdb.rferl.org/472ef53e-208c-4634-b931-3ed704d48316_w1024_q10_s.jpg)
5
Людзі просяць не паказваць іхня твары, каб у сваякоў у Чачні не было праз гэта праблемаў
![Звычайныя берасьцейцы прывозілі чачэнцам ваду, ежу, коўдры і пампэрсы](https://gdb.rferl.org/1f3d9854-aab1-4df3-9a7f-6b473b6b6bbd_w1024_q10_s.jpg)
6
Звычайныя берасьцейцы прывозілі чачэнцам ваду, ежу, коўдры і пампэрсы
![Паводле слоў уцекачоў, «нейкі беларускі дэпутат» прывёз ім уначы коўдры](https://gdb.rferl.org/180b7587-15ed-4c4c-a95f-8488a4017680_w1024_q10_s.jpg)
7
Паводле слоў уцекачоў, «нейкі беларускі дэпутат» прывёз ім уначы коўдры
![За ўдзельнікамі лягеру назірала міліцыя і памежнікі](https://gdb.rferl.org/3413cece-5acf-46a8-8f70-e5cdb2511a71_w1024_q10_s.jpg)
8
За ўдзельнікамі лягеру назірала міліцыя і памежнікі
![](https://gdb.rferl.org/060d4e9f-4897-4fc5-83f2-2f9a8c100b18_w1024_q10_s.jpg)
9
![Міліцыя дамовілася з уцекачамі, каб яны разышліся да вечара 31 жніўня](https://gdb.rferl.org/095080d3-bbce-4a8e-90d0-c0767bd8b4d8_w1024_q10_s.jpg)
10
Міліцыя дамовілася з уцекачамі, каб яны разышліся да вечара 31 жніўня
![](https://gdb.rferl.org/6b02bd87-28fc-435d-83c6-f9312e0386f6_w1024_q10_s.jpg)
11
![За ўчекачамі прыехалі аўтобусы і адвезьлі іх на чыгуначны вакзал](https://gdb.rferl.org/2d71bbb4-b91d-446f-8ea8-6269fefab768_w1024_q10_s.jpg)
12
За ўчекачамі прыехалі аўтобусы і адвезьлі іх на чыгуначны вакзал
![Чачэнскія дзеці каля вакзалу ў Берасьці](https://gdb.rferl.org/ec48b0ef-cacf-43d9-9ec2-4392fde3c869_w1024_q10_s.jpg)
13
Чачэнскія дзеці каля вакзалу ў Берасьці
![У каго скончыліся грошы на арэнду кватэры, начуюць на вакзале](https://gdb.rferl.org/9f1e1295-9f1d-4cd7-ace1-fad11d3d136e_w1024_q10_s.jpg)
14
У каго скончыліся грошы на арэнду кватэры, начуюць на вакзале
![У цягніку да Тэрэспалю ёсьць асобныя «чачэнскія» вагоны](https://gdb.rferl.org/b3aab5db-11f1-42fb-82f5-644b153bc6ca_w1024_q10_s.jpg)
15
У цягніку да Тэрэспалю ёсьць асобныя «чачэнскія» вагоны
![Штораніцы а 7:30 чачэнцы едуць цягніком да польскага Тэрэспалю](https://gdb.rferl.org/3dbfecc2-8c58-4522-9400-61026109868e_w1024_q10_s.jpg)
16
Штораніцы а 7:30 чачэнцы едуць цягніком да польскага Тэрэспалю
![Большасьць семʼяў пасьля Тэрэспалю вяртаецца назад у Берасьце тым жа цягніком. Назаўтра яны паўтараюць спробу атрымаць прытулак. Некаторыя ў пашпарце маюць амаль паўстотні адмоваў ва ўезьдзе ў Польшчу](https://gdb.rferl.org/c9fa6a5c-cbe5-45be-9cd3-a3ecf53faccb_w1024_q10_s.jpg)
17
Большасьць семʼяў пасьля Тэрэспалю вяртаецца назад у Берасьце тым жа цягніком. Назаўтра яны паўтараюць спробу атрымаць прытулак. Некаторыя ў пашпарце маюць амаль паўстотні адмоваў ва ўезьдзе ў Польшчу