У Бабруйску 12 сакавіка прайшоў мітынг супраць «дэкрэту пра дармаедаў», сабраліся сотні чалавек. Адначасова акцыі адбыліся ў Воршы і Берасьці, пазьней мае пачацца акцыя ў Рагачове.
Бабруйская акцыя прайшла фактычна без арганізатараў. Людзі трымалі плякаты «Праз дэкрэты і налогі хутка ўсе працягнем ногі», «Не дэкрэту №3», «Заплаці падаткі і сьпі галодным», «Разам – мы сіла», «Дэкрэту – не, рабоце – так», гукалі «Нет декрету №3, Лукашенко, уходи!», «Сыходзь!» і «Свабоду!».