Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў павіншаваў Лукашэнку з днём народзінаў. Пуцін — не


Рамзан Кадыраў
Рамзан Кадыраў

Аляксандру Лукашэнку 30 жніўня споўнілася 62 гады. Так лічыцца згодна са старой біяграфіяй: у 2009 годзе Лукашэнка заявіў, што нарадзіўся не 30-га, а 31-га жніўня, у адзін дзень з малодшым сынам Мікалаем. Дату нараджэньня выправілі ў афіцыйных біяграфіях.

30 жніўня прэзыдэнт партнэра па Саюзнай дзяржаве і Эўразійскім эканамічным саюзе Ўладзімер Пуцін не накіраваў афіцыйных віншаваньняў Лукашэнку. На момант публікацыі віншаваньняў ад Пуціна няма ні на якіх афіцыйных каналах.

Летась жа Пуцін віншаваў Лукашэнку менавіта 30 жніўня (нават двойчы, тэлеграмай і па тэлефоне). Таксама Пуцін віншаваў Лукашэнку зь перамогай на выбарах 2015 году, з Новым 2016 годам, з Днём яднаньня народаў Беларусі і Расеі, з Днём перамогі, з афіцыйным Днём незалежнасьці Беларусі. Але прынамсі пакуль — ня з днём народзінаў.

Затое Лукашэнку павіншаваў выканаўца абавязкаў кіраўніка Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў. У Instagram ён разьмясьціў фота Пуціна і Лукашэнкі, павіншаваў апошняга з днём нараджэньня і з задавальненьнем адзначыў, што «паміж Расеяй і Беларусьсю склаліся выключна сяброўскія, братэрскія, добрасуседзкія адносіны, аснову якіх заклалі прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін і Аляксандр Рыгоравіч».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG