Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кракаве больш за 2,5 мільёны паломнікаў слухалі Папу Францішка


Францішак маліўся за збаўленьне сьвету ад разбуральнай хвалі тэрарызму. Папа таксама заклікаў не марнаваць жыцьцё ля смартфонаў.

Папа Рымскі Францішак правёў у нядзелю набажэнства з удзелам больш чым 2,5 мільёнаў паломнікаў на велізарным лузе, што стала завяршальным мерапрыемствам яго пастырскай паездкі ў Польшчу.

Напярэдадні ноччу так званы Campus Misericordiae, або поле Міласэрнасьці, было запоўнена сотнямі тысяч падлеткаў, скаўтаў, сьвятароў і сем’яў, якія разьбілі лягер пад адкрытым небам напярэдадні апошняй імшы Сусьветнага дня каталіцкай моладзі.

Францішак заявіў прысутным, што яны павінны быць летуценьнікамі, якія «адпрэчваюць нянавісьць паміж народамі» і «не жадаюць бачыць межы і бар’еры».

Напярэдадні Папа асудзіў «сонных і тупых дзяцей, якія блытаюць шчасьце з канапай» і заклікаў іх выйсьці і жыць, а не марнаваць гадзіны, прылепленымі да смартфонаў.

Раней, падчас візыту ў былы нацысцкі лягер сьмерці Асьвенцім, Францішак папярэдзіў, што жорсткасьць, якую ён там убачыў, «ня скончылася» з Другой сусьветнай вайной.

Ён сказаў, што «сьвет знаходзіцца ў стане вайны», але шлях да «пераадоленьня страху» ў тым, каб вітаць людзей, якія бягуць ад канфліктаў і перасьледу, — гэта рэзанансная заява для Польшчы, якая заняла жорсткую пазыцыю ў дачыненьні да ўцекачоў. Францішак таксама маліўся за збаўленьне сьвету ад «разбуральнай хвалі тэрарызму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG