Пантыфік сустрэўся з былымі вязьнямі каля «Сьцяны сьмерці», дзе нацысты расстрэльвалі зьняволеных. Reuters адзначае, што адзін зь іх хацеў пацалаваць папскі пярсьцёнак, але Францыск спыніў яго, выказаўшы прысутным словы прызнаньня.
Пасьля Францішак памаліўся ў камэры айца Максіміліяна Кольбэ, польскага сьвятара, які загінуў у Асьвенціме замест аднаго зь вязьняў. За свой учынак Кольбэ быў далучаны да ліку сьвятых. У гасьцявой кнізе музэю-канцлягера Папа Рымскі пакінуў запіс: «Госпадзе, даруй столькі жорсткасьці».
Візыт адбыўся ў маўчаньні, афіцыйных прамоваў на тэрыторыі Асьвенціму Папа прамаўляць ня стаў.
Нямецкі канцлягер Асьвенцім, разьмешчаны за 60 кілямэтраў на захад ад Кракава, быў створаны ў 1940 годзе. Да вызваленьня ў 1945 годзе ў ім было забіта больш за мільён чалавек
За час свайго візыту пантыфік не прамовіў амаль ні слова.
Самае папулярнае
1