Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН прызнала пазбаўленьне інтэрнэту парушэньнем правоў чалавека


Расея, Кітай, Індыя і Саудаўская Арабія выступілі супраць рэзалюцыі.

Рада па правах чалавека ААН прыняла рэзалюцыю (PDF), у якой асудзіла краіны, што знарок парушаюць доступ да інтэрнэту сваіх грамадзянаў. Рэзалюцыя грунтуецца на ранейшых дакумэнтах, у тым ліку заяве пра тое, што «людзі мусяць мець такія ж правы ў анлайне, як і ў афлайне».

Рэзалюцыя ня носіць абавязковага характару, але можа дапамагчы праваабаронцам і адвакатам, мяркуе інтэрнэт-выданьне The Verge.

Супраць рэзалюцыі галасавалі Расея, Кітай, Саудаўская Арабія, Індыя, Паўднёвая Афрыка і некаторыя іншыя краіны, якім не спадабаўся радок пра адназначнае асуджэньне «наўмыснага абмежаваньня доступу да распаўсюду інфармацыі ў інтэрнэце». Такія абмежаваньні, на думку тых, хто галасаваў «за», супярэчаць у тым ліку Дэклярацыі правоў чалавека. Беларусь не прадстаўленая ў Радзе і не галасавала па рэзалюцыі.

Адключэньні інтэрнэту ці асобных інтэрнэт-сэрвісаў становяцца распаўсюджанай зьявай у сьвеце: за 2015 год адзначалася прынамсі 15 фактаў «дзяржаўнага дысканэкту», у 2016-м ужо налічваецца 20. Так у Турэччыне блякаваліся сацсеткі пасьля тэракту ў Стамбульскім аэрапорце, у Бахрэйне і Індыі мабільны інтэрнэт адключалі на час вулічных пратэстаў супраць эканамічнага спаду, сацсеткі блякаваліся ў Альжыры, каб перашкодзіць школьнікам сьпісваць на экзамэнах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG