Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч ў Вашынгтоне: «Я магла б пайсьці на плошчу, калі трэба, але заклікаць іншых мне складана»

абноўлена

Леан Уізэлтыр, рэдактар часопіса The Atlantic і Сьвятлана Алексіевіч, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год.
Леан Уізэлтыр, рэдактар часопіса The Atlantic і Сьвятлана Алексіевіч, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год.

Сустрэча зь пісьменьніцай адбылася ў Нацыянальным фондзе за дэмакратыю (NED). Суарганізатар сустрэчы  — Радыё Свабода.

Мадэраваў сустрэчу Леан Уізэлтыр, рэдактар часопіса The Atlantic.

NED i Радыё Свабода вялі жывую трансьляцыю зь мерапрыемства.

«Свабода аказалася нам рэччу зусім незнаёмай, — сказала Сьвятлана Алексіевіч. — Мы хадзілі па плошчах, крычалі: „Свабода! Свабода!“ Ніхто ня ведаў, што гэта. Ды і дагэтуль гэта невядомае паняцьце. Многія людзі езьдзяць, бачаць сьвет. Але ёсьць адна асаблівасьць. Калі чалавек ня ведае, што такое свабода, то інфармацыя, якую ён чытае, якую атрымлівае, не пранікае ў яго. Пры Ельцыне і Гарбачове ўсе гаварылі пра свабоду, але гэта не закранала сьвядомасьць. Таму дваццаць зь нечым гадоў і прывялі да паразы. Таму што мы не былі гатовыя да думкі, і толькі цяпер мы гэта зразумелі... Вядома, мы пацярпелі паразу і, я думаю, такі гістарычны шанец у нас ня хутка будзе, паколькі такой веры, якая была ў 90-я гады, калі ў людзей гарэлі вочы, я думаю, мы на нашай прасторы ня хутка ўбачым... Мне здаецца, што людзі разумнейшыя і за апазыцыю, і за ўладу, але яны нейкім чынам ня маюць ідэі, як арганізавацца»

Адказваючы на пытаньне пра тое, ці павіншаваў Лукашэнка пісьменьніцу з Нобэлеўскай прэміяй, Сьвятлана Алексіевіч пажартавала: «Калі б Лукашэнка ведаў, што такое Нобэлеўская прэмія, я б была шчасьлівая».

Калі б Лукашэнка ведаў, што такое Нобэлеўская прэмія, я б была шчасьлівая.

Свой погляд на магчымасьць рэвалюцыйных зьменаў у грамадзтве пісьменьніца апісала так: «Я не прыхільніца рэвалюцыі, бо ў нас у генах ёсьць памяць — што такое рэвалюцыя. Гэта кроў і сьмерць. Я сама магла б пайсьці на плошчу, калі трэба, але заклікаць людзей для мяне было б вельмі складана. Мастаку складана пераступіць праз чалавечае жыцьцё... Людзі ў прынцыпе ня хочуць сёньня паміраць на плошчы, і я абсалютна іх разумею. Я не хацела б, каб мая дачка памерла на плошчы.

...Я была на дэманстрацыі ў Беларусі, мяне пазнаў і падышоў да мяне палкоўнік міліцыі, якая спачатку ахоўвала, а потым разганяла — і сказаў: «Я ўсё разумею, я чытаю вашы кнігі, „Цынкавыя хлопчыкі“ асабліва, я ва ўсім з вамі згодны. Але пакуль вас будуць тысячы — я вас буду разганяць, калі вас будзе паўмільёна — я буду з вамі».

Некалькі назіраньняў пісьменьніцы за палітычным жыцьцём у Расеі і ЗША: «У Расеі мяне ўразіла, як прапаганда змагла ўнушыць нянавісьць да Ўкраіны і маладым, і старым. Гэта было для мяне патрасеньнем — мне здавалася, што ўсё ж ёсьць надзея».

«Вашы (ЗША-рэд.) новыя палітычныя постаці зьдзіўляюць нас. Беларусь наогул у такім становішчы: спачатку мы спадзяваліся на Расею, потым калі ласка — Пуцін у новай якасьці. Мы спадзяемся на Амэрыку — калі ласка, не прынясіце нам сюрпрызаў».

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:23 0:00
Наўпроставы лінк

***
«Адно зь вялікіх пытаньняў, якія ўздымае Алексіевіч, гэта тое, як людзі, якія былі сфармаваныя бесчалавечнай палітычнай і эканамічнай сыстэмай, могуць аднавіць сваю чалавечнасьць. Гэта — цэнтральная тэма новай кнігі Алексіевіч „Час сэканд-хэнд“. Гэта ўздымае фундамэнтальныя пытаньні аб пэрспэктыве дэмакратыі ў пост-таталітарных краінах», — адзначыў падчас сустрэчы Карл Гершман, прэзыдэнт Нацыянальнага фонду за дэмакратыю.

зараз ёсьць яшчэ адна беларуская постаць зь вялікай міжнароднай вядомасьцю і маральным аўтарытэтам значна большым, чым у любога беларускага палітыка

Ён згадаў, што раней людзі на Захадзе часта асацыявалі Беларусь з дыктатурай Аляксандра Лукашэнкі, які быў найбольш пазнавальным ў сьвеце дзеячам краіны. «Але зараз ёсьць яшчэ адна беларуская постаць зь вялікай міжнароднай вядомасьцю і маральным аўтарытэтам значна большым, чым у любога беларускага палітыка. Гэта Сьвятлана Алексіевіч, — заявіў Гершвін і дадаў. — Мы спадзяемся працаваць зь ёй у будучыні, каб прасоўваць нашы агульныя дэмакратычныя каштоўнасьці».

Віцэ-прэзыдэнт і галоўны рэдактар Радыё Свабодня Эўропа / Радыё Свабода Нэнад Пэіча, зьвяртаючыя да нобэлеўскай ляўрэаткі, адзначыў:

«Ваша «гісторыя душы» вяртаецца, ваш час сэканд-хэнд вяртаецца! Гэтая гісторыя, можа быць, цяпер загорнутая ў іншую ўпакоўку, але яе прынцыпы застаюцца тыя самыя. Яна – заўсёды пра неабходнасьць індывіда пакутаваць для нацыі, яна заўсёды пра патрыятызм, які вызначаецца лідэрам, яна заўсёды пра лідэра.

Спадарыня Алексіевіч, у мяне такое адчуваньне, што вам трэба напісаць новую кнігу на такую самую тэму. Як адзначыла Маша Гесэн у артыкуле ў «Нью-Ёркеры» пра вашу творчасьць, гэта павінна быць зроблена пісьменьнікам, «які працуе выключна з жывымі людзьмі».

Гэтая гісторыя, можа быць, цяпер загорнутая ў іншую ўпакоўку, але яе прынцыпы застаюцца тыя самыя

Я маю гонар быць галоўным рэдактарам Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, кампаніі, якая заўсёды была з вамі – і тады, калі ваша праца была ня так прыкметныя, калі ваша жыцьцё было ня так прыемным, калі ваша будучыня была няясная. Я маю ўдвая большы гонар быць тут з вамі сёньня, на абмеркаваньні пытаньня аб мужнасьці глядзець сьвету ў твар – таму, які існаваў некалі, і таму, які існуе сёньня».

***

Цягам апошніх дзён Сьвятлана Алексіевіч мела выступы ў Публічнай бібліятэцы Брукліну (Brooklyn Public Library) і ў Публічнай бібліятэцы Нью-Ёрку (New York Public Library). Нагодай стаў выхад амэрыканскага выданьня яе апошняй кнігі «Час сэканд-хэнд». У Вашынгтоне Алексіевіч сустрэлася зь беларускай грамадой і дала інтэрвію Голасу Амэрыкі

Сьвятлана Алексіевіч таксама сустрэлася з Далай Ламам ў Вашынгтоне 15 чэрвеня.

Напярэдадні візыту Алексіевіч у ЗША дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук наведаў выдавецтва Random House у Нью-Ёрку, якое выпусьціла кнігу «Час second hand», і гутарыў з рэдактарам кнігі Сэмам Нікалсанам. Чытаць можна тут

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG