Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч у Нью-Ёрку: Я пішу пра тое, чаму людзі атрымалі свабоду і адмовіліся ад яе


12 чэрвеня ў Публічнай бібліятэцы Брукліну (Brooklyn Public Library) у Нью-Ёрку адбылася сустрэча чытачоў са Сьвятланай Алексіевіч з нагоды выхаду амэрыканскага выданьня яе апошняй кнігі, «Час сэканд-хэнд».

Поўны загаловак амэрыканскага выданьня кнігі ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2015 году: «Secondhand Time: An Oral History of the Fall of the Soviet Union».


Прапануем вам адказы Сьвятланы Алексіевіч на некаторыя пытаньні, якія прагучалі на гэтай сустрэчы:

— У назьве расейскага арыгіналу — «Время секонд-хенд» — вы выкарысталі запазычаньне з ангельскай мовы. Чаму вы выбралі гэтую назву і як яна перадае цэнтральную тэму вашай кнігі?


— Ведаеце, гэта ўжо пятая кніга цыклу, які я пісала больш чым 30 гадоў. Гэтыя пяць кнігаў — як быццам гісторыя або энцыкляпэдыя чырвонай цывілізацыі. Я застала яшчэ людзей, якія бачылі Леніна, Сталіна. І ўсё тое, што прыйшло ў часы Гарбачова і Пуціна. Я паказала, як разьвівалася гэтая ідэя. Я пісала пра пагрозы, пра тое, што камунізм не памёр. У 1990-х мы былі рамантыкамі, нам здавалася, што ўпаў Бэрлінскі мур і камунізм пахаваны. Гэта наіўна. Прайшло ўжо больш чым дваццаць гадоў, і мы бачым, як гісторыя зрабіла такі крук. Хто з нас мог уявіць сабе, што вось такія людзі ў Расеі, як філёзаф Дугін, якія некалі былі маргіналізаваныя, сёньня будуць у цэнтры ўвагі са сваім дыскурсам пра вялікую Расею як прыніжаную краіну, як краіну акружаную ворагамі, як абложаную крэпасьць. Дык вось у гэтай апошняй кнізе, «Час сэканд-хэнд», я пастаралася адказаць на пытаньне, якое часта чула ў Эўропе: Ну што з вас за людзі — атрымалі свабоду і адмовіліся ад яе?

Болей пра сустрэчу пазьней на нашым сайце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG