Дакумэнт дае паўнамоцтвы прэзыдэнту ЗША публікаваць і абнаўляць сьпіс замежных грамадзянаў, якія, на яго думку, вінаватыя ў маштабнай карупцыі, правядзеньні пакараньняў сьмерцю без рашэньня суду, у прымяненьні катаваньняў, а таксама ў іншых парушэньнях, накіраваных супраць праваабаронцаў і тых, хто выкрывае незаконную дзейнасьць дзяржслужачых. Асобы, якія трапілі ў сьпіс, ня змогуць атрымаць амэрыканскую візу, любая іх уласнасьць на тэрыторыі ЗША і
рахункі ў банках замарожваюцца.
«Акт імя Сяргея Магніцкага» быў прыняты Кангрэсам і падпісаны прэзыдэнтам Баракам Абамам у сьнежні 2012 года. У «сьпіс Магніцкага» былі ўключаныя расейскія грамадзяне, якіх амэрыканскі бок лічыць датычнымі да перасьледу і гібелі расейскага юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага, які абвінаваціў расейскіх чыноўнікаў у махлярстве. Магніцкі быў узяты ў Расеі пад варту і памёр у маскоўскай турме «Матроская цішыня» ў 2009 годзе.
Крэмль адказаў амэрыканцам сваім «сьпісам Гуантанама», а таксама законам, які забараніў усынаўленьне расейскіх дзяцей-сірот у ЗША (так званы закон «Дзімы Якаўлева»).
Камітэт па замежных справах палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняў сёньня законапраект, які прадугледжвае магчымасьць распаўсюджваньня «Акта імя Сяргея Магніцкага» на іншыя краіны, а не толькі на Расею.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1