Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці адкрылася выстава ўнікальных гістарычных плянаў гораду пачатку ХІХ стагодзьдзя


Рэшткі гістарычнай забудовы Берасьця.
Рэшткі гістарычнай забудовы Берасьця.

На ёй экспануюцца 12 копій плянаў гораду з цэнтральнага архіву старажытных актаў Варшавы. Яны перададзеныя ў дар музэю дзякуючы спрыяньню генэральнага консульства Польшчы ў Берасьці.

Зробленыя майстрамі-картографамі XIX стагодзьдзя пляны старога гораду, які не захаваўся да нашых дзён у сувязі з будаўніцтвам на яго месцы крэпасьці, даюць магчымасьць дакладна вызначыць месцазнаходжаньне ў старым горадзе і на тэрыторыі сучаснай крэпасьці найбольш значных архітэктурных збудаваньняў: замку, ратушы, будынкаў манастыроў, касьцёлаў, цэркваў, палацаў, плошчаў.

Самы раньні план датуецца 1802 годам. На ім ёсьць прозьвішчы 158 жыхароў гораду, іх дамы.

«Гэта ўнікальныя пляны, якія маюць вялікую гістарычную каштоўнасьць. Мы ня ведалі многіх збудаваньняў, якія былі ў нашым горадзе. Такія артэфакты адкрываюць новыя старонкі з гісторыі Берасьця, — сказала на вэрнісажы дырэктарка музэю Сьвятлана Тамчук. — Я размаўляла з калекцыянэрам плянаў, дасьледчыкам зь Нямечыны. Ён расказаў, што яму вядома прыблізна пра 30 гістарычных плянаў Берасьця, якія захоўваюцца за мяжой. Мы спадзяемся, што калі-небудзь яны будуць у нашым горадзе».

На адкрыцьці выставы паведамлялася, што супрацоўнікі музэю вядуць працу па пошуку старадаўніх дакумэнтаў і плянаў, якія захоўваюцца ня толькі ў архівах Беларусі, але і замежных, у прыватнасьці Расеі, Польшчы, Літвы.

На сёньняшні дзень калекцыя плянаў музэю гісторыі Берасьця налічвае 48 адзінак, у іх ліку арыгіналы і копіі.

Пра гэта інфармуе агенцтва БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG