Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прадпрымальніка Алеся Макаева канфіскавалі тавару на 47 мільёнаў рублёў


Алесь Макаеў
Алесь Макаеў

Судовыя выканаўцы Савецкага раёну канфіскуюць маёмасьць прадпрымальніка і грамадзянскага актывіста Алеся Макаева, які не сплаціў штрафы, што яму прысудзілі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, і мае запазычанасьць перад рынкам «Ракаўскі кірмаш» за няплату арэнды.

Як распавёў Алесь Макаеў, гэты тавар (у асноўным сантэхніка) быў арыштаваны адміністрацыяй рынку «Ракаўскі кірмаш», дзе прадпрымальнік арандаваў шапік. Адразу ж пасьля Новага году яго пазбавілі гандлёвага месца, бо ў яго была запазычанасьць па аплаце арэнды. Да гэтай запазычанасьці дадаліся яшчэ і штрафы за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, якія Макаеў не сплаціў.

«20 красавіка на „Ракаўскі кірмаш“ прыехалі судовыя выканаўцы з прадстаўнікамі крамы „Канфіскат“, загрузілі ў машыну мыйкі, зьмяшальнікі, зьмеевікі на агульную суму 47 мільёнаў беларускіх рублёў — колькі ўмясьцілася ў аўтамабіль. Драбязу ня сталі апісваць. Да іх дайшлі тры пратаколы (за студзень і люты) на 30 мільёнаў, а ўсяго на мяне складзена каля дзясятка пратаколаў. Так што пратаколы яшчэ будуць даходзіць».

Гэта ўжо ня першая спроба канфіскаваць тавар Алеся Макаева: судовыя выканаўцы прыходзілі да прадпрымальніка і грамадзкага актывіста яшчэ 15 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG