Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейкі вучоны: Літва можа спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі


Літва можа спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі, лічыць сябра міжнароднага экалягічнага фонду «Белона», які выступае супраць атамнай энэргетыкі, — расейскі інжынэр і фізык Андрэй Ажароўскі.

Спадару Ажароўскаму з-за пратэстаў супраць будаўніцтва АЭС забаронены ўезд у Беларусь.

Пра гэта перадае інфармацыйны партал Delfi.lt.

Падчас візыту ў Вільню Ажароўскі сказаў, што Беларускую АЭС можа спасьцігнуць лёс закансэрваванай ў Калінінградзкай вобласьці Балтыйскай АЭС, калі суседнія краіны адмовяцца закупляць зь яе электрычнасьць:

Андрэй Ажароўскі
Андрэй Ажароўскі

«У Калінінградзкай вобласьці будаўніцтва пачалося і раптам спынілася, калі не было кантрактаў на закупку электраэнэргіі. Выдатны прыклад. У Беларусі такое можа быць таксама».

«Пазытыўным фактарам зьяўляецца танны газ на міжнародным рынку, ветравая энэргетыка ў Літве, Кляйпэдзкі тэрмінал. Гэта толькі некалькі фактараў. Я магу дадаць палітычную нестабільнасьць. Мне не падабаюцца палітычныя спэкуляцыі, але ўсё ж, калі Літва вырашыць не закупляць энэргію з атамных электрастанцыяў, то яны заўсёды могуць выключыць станцыю», — сказаў Ажароўскі BNS, адказваючы на пытаньне пра тое, як Літва можа спыніць будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Паколькі Літва разглядае магчымасьці адмовіцца ад імпарту электраэнэргіі з Астраўца, а Латвія ня мае намеру гэта рабіць, Ажароўскі лічыць, што, перш за ўсё, трэба не купляць яе наўпрост.

«Мы ня можам пазьбегнуць ускосных паставак электраэнэргіі, але яны малыя, проста ня трэба плаціць злу наўпрост, плаціце латышам, і вам, магчыма, ня будзе важна, адкуль яны атрымліваюць электраэнэргію. Я разумею, што заклапочанасьць рэальная. Беларусь можа пракласьці лінію электраперадач ва Ўкраіну, могуць быць і іншыя пакупнікі. Аднак у вас ёсьць права не плаціць Астраўцу наўпрост», — сказаў ён.

Камэнтуючы бясьпечнасьць Беларускай АЭС, экспэрт падкрэсьліў, што бясьпечных атамных станцыяў не існуе, аднак у Астраўцы мантуецца экспэрымэнтальны, да гэтага часу ня выпрабаваны расейскі рэактар 1200 ВВЭР (вода-вадзяны энэргетычны рэактар).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG