Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Air France дазволіла стуардэсам адмаўляцца ад рэйсаў у Іран


На рэйсах у Тэгеран стуардэсы абавязаныя прытрымлівацца строгага дрэс-коду, які прадугледжвае нашэньне галаўнога ўбору.

Кампанія Air France падала сваім стуардэсам магчымасьць адмаўляцца ад адноўленых палётаў у Іран, паколькі ад жанчын, якія ўваходзяць у склад экіпажаў на гэтых рэйсах, патрабуюць апранаць галаўны ўбор.

У панядзелак францускі нацыянальны авіяперавозчык паведаміў, што будзе сфарміравана «спэцыяльная каманда» супрацоўнікаў, якія заменяць тых, хто адмаўляецца лётаць у Іран.

Air France плянуе рабіць рэйсы ў Тэгеран з Парыжу ад 17 красавіка — тройчы на тыдзень. У інструкцыі авіякампаніі з нагоды гэтых палётаў гаворыцца, што стуардэсы павінны быць у кофтах з доўгім рукавом, што ім пажадана насіць штаны — замест сукенак даўжынёй да каленяў, а пасьля прыбыцьця ў Тэгеран жанчыны абавязаныя пакрываць галаву хусткай.

Правіла з нашэньнем хусткі ўжо дзейнічае на рэйсах Air France ў Саудаўскую Арабію і ў шэраг іншых дзяржаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG