Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля расейскай амбасады ў Менску зьбіраюць пікет у падтрымку Саўчанкі


Акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанкі ў Менску каля расейскай амбасады, 7 сакавіка 2016 году
Акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанкі ў Менску каля расейскай амбасады, 7 сакавіка 2016 году

У Менску сёньня зноў заплянаваная акцыя ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якую выкралі і судзяць у расейскім судзе.

Заклікі да акцыі гучаць у сацыяльных сетках, людзі хочуць сабрацца ля амбасады Расеі ў Менску у 11 гадзінаў, у той час, калі ў Расеі адновяць слуханьні па справе Надзеі Саўчанкі, якая трымае сухую галадоўку 6-ы дзень і сёньня нарэшце атрымае магчымасьць выступіць з апошнім словам.

Папярэдняя акцыя ў падтрымку Саўчанкі ў Менску прайшла 7 сакавіка, у ёй удзельнічала нямала былых беларускіх палітзьняволеных, у тым ліку і тыя, хто галадаў за кратамі.

Людзі трымалі плякаты «Пуцін — забойца», «Путлера ў Нюрнбэрг», «Расея — гэта вайна», ніхто з расейскай амбасады да іх ня выйшаў, але і не было агрэсіўных дзеяньняў беларускай міліцыі — раней акцыі каля расейскай амбасады жорстка перапыняліся, іх удзельнікаў арыштоўвалі, на гэты раз нікога не чапалі.

Надзею Саўчанку сярод многіх беларусаў падтрымала нобэлеўскі ляўрэат мінулага году па літаратуры Святлана Алексіевіч. Алексіевіч падпісала ліст да эўрапейскіх лідэраў з патрабаваньнем прыняць меры для неадкладнага вызваленьня Надзеі Саўчанкі.

Тэму сухой галадоўкі Саўчанкі сёньня могуць абмяркоўваць і на пасяджэньні падгрупы па палітычных пытаньнях Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе, якая павінна сабрацца ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG