Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўрапарлямэнце заклікалі кіраўніцтва ЭЗ накласьці санкцыі на Пуціна ды іншых з-за Саўчанкі


Група дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту заклікала вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах Фэдэрыку Магерыні ўвесьці пэрсанальныя санкцыі супраць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і яшчэ 28-мі чалавек з-за незаконнага, паводле іх, абыходжаньня ў Расеі з украінскай грамадзянкай Надзеяй Саўчанкай.

У лісьце, які падпісалі 57 эўрадэпутатаў, пералічаныя расейскія чыноўнікі і сэпаратысцкія дзеячы з Усходу Ўкраіны, якіх падтрымлівае Расея і якіх аўтары ліста лічаць адказнымі за палітычнае рашэньне выкрасьці Саўчанку, за перавоз яе на тэрыторыю Расеі, незаконнае ўтрыманьне пад вартай і фабрыкацыю абвінавачваньняў супраць яе.

Сярод гэтых людзей — дырэктар Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Аляксандар Бортнікаў, старшыня камітэту замежных справаў Дзяржаўнай думы Расеі Аляксей Пушкоў, адзін з кіраўнікоў прарасейскіх сэпаратыстаў у Луганскай вобласьці Ігар Платніцкі, а таксама расейскія сьледчыя, пракуроры і судзьдзі, якія вялі справу Надзеі Саўчанкі, і іншыя асобы, якіх эўрадэпутаты лічаць вінаватымі ў фабрыкацыі паказаньняў, у ілжэсьведчаньні перад судом і ў зацягваньні ўтрыманьня Саўчанкі пад вартай, якое доўжыцца ўжо 20 месяцаў.

Як гаворыцца ў лісьце, пэрсанальныя санкцыі супраць Пуціна і іншых пералічаных павінны тычыцца забароны на выдачу ім віз у краіны Эўрапейскага зьвязу, а таксама замарожваньня іх магчымых актываў у краінах ЭЗ і канфіскацыі ўсёй іх маёмасьці на тэрыторыі краін Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG