Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўчанка сёньня павінна выступіць у судзе з апошнім словам


Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

Яе адвакат Мікалай Полазаў напісаў у Твітэры, што ў яго падабароннай праблемы з сэрцам.

Надзея Саўчанка сёньня павінна выступіць з апошнім словам у Данецкім гарадзкім судзе Растоўскай вобласьці, дзе слухаецца справа па абвінавачваньні яе ў саўдзеле ў забойстве двух журналістаў пад Луганскам і незаконным перасячэньні мяжы.

8 сакавіка адвакат Мікалай Полазаў, які ўжо прыляцеў з Масквы ў Данецк, напісаў у Твітэры, што ў яго падабароннай праблемы з сэрцам.

Раней адвакаты выказвалі асьцярогі, што з-за сухой галадоўкі яна фізычна ня зможа выступіць у судзе.

Тэкст апошняга слова Надзеі Саўчанкі быў апублікаваны ў інтэрнэце 3 сакавіка — адразу пасьля таго, як суд, ня даўшы ёй магчымасьці выступіць, перанёс паседжаньне на 9 сакавіка, а ўкраінская ваеннаслужачая ў адказ абвясьціла сухую галадоўку.

Гэта ўжо ня першая яе галадоўка з моманту затрыманьня ўлетку 2014 году. Саўчанка адхіляе ўсе абвінавачаньні і патрабуе вярнуць яе ва Ўкраіну.

З 7 сакавіка ў гарадах Украіны і Расеі, а таксама ў некаторых краінах праходзяць акцыі з патрабаваньнем неадкладна вызваліць Надзею Саўчанку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG