Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі салідарнасьці з Саўчанкай праходзяць у Кіеве і Маскве. Кіеўляне зьвярнуліся да Пуціна 


Удзельнікі акцыі салідарнасьці разгарнулі плякат на плоце расейскай амбасады
Удзельнікі акцыі салідарнасьці разгарнулі плякат на плоце расейскай амбасады

У Кіеве сотні дэманстрантаў, у тым ліку ўкраінскіх заканадаўцаў, выйшлі на марш, патрабуючы вызваліць у Расеі ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку. Каля 500 дэманстрантаў трымалі плякаты са словамі #Free Саўчанка і прайшлі 8 сакавіка ад Міністэрства абароны Ўкраіны да расейскай амбасады, дзе перадалі пэтыцыю на імя прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з заклікам вызваліць Саўчанку.

У Маскве каля станцыі мэтро «Маякоўская» падчас правядзеньня акцыі ў падтрымку Надзеі Саўчанкі затрыманыя 35 чалавек паведамляе «АУС-Інфа». Па дадзеных партала, людзі былі зьмешчаныя ў тры аўтазакі, якія павезьлі іх у АУС «Цьвярской», «Мяшчанскі» і «Прэсьненскі».

Журналіст Анастасія Зотава раней паведаміла ў сваім твітэры, што трыццаць чалавек, большасьць зь якіх — жанчыны, былі затрыманыя пасьля таго, як узяліся за рукі ў падтрымку Надзеі Саўчанкі. Затрыманым, якіх даставілі ў АУС «Цьвярской», ставіцца ў віну непадпарадкаваньне супрацоўнікам паліцыі.

У аддзяленьні паліцыі да гэтага часу застаецца актывіст Аляксандар Макараў, затрыманы напярэдадні падчас акцыі ў падтрымку Саўчанкі на Лубянскай плошчы ў Маскве.

У Расеі ўкраінскую ваеннаслужачую Надзею Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да забойства двух супрацоўнікаў расейскага дзяржаўнага тэлеканалу летам 2014 году ў Луганскай вобласьці. Саўчанка абвінавачваньні абвяргае і заяўляе, што на момант іх гібелі была захоплена ў палон сэпаратыстамі, а затым перапраўлена ў Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG