Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За памятны знак на месцы забойства Нямцова сабралі 30 тысяч подпісаў


У сакавіку актывісты руху «Салідарнасьць» маюць намер перадаць гэтыя подпісы маскоўскім уладам.

Актывісты руху «Салідарнасьць» у нядзелю правялі заключны пікет па зборы подпісаў за ўсталяваньне мэмарыяльнай шыльды на месцы забойства палітыка Барыса Нямцова.

Да нядзельнай акцыі збор подпісаў праходзіў штотыдзень у розных раёнах Масквы і працягваецца на сайце nemtsov2015.ru. Паводле саміх актывістаў, за час іх працы пэтыцыю з просьбай усталяваць памятны знак на Вялікім Маскварэцкім мосьце падпісалі больш за 30 тысяч чалавек. У сакавіку, як чакаецца, гэтыя подпісы будуць перададзеныя ўладам расейскай сталіцы.

Барыс Нямцоў быў забіты 27 лютага 2015 году. На месцы гібелі палітыка ўжо больш за 10 месяцаў кругласутачна дзяжураць грамадзянскія актывісты. Напярэдадні створаны імі грамадзкі мэмарыял быў зноў разбураны — трэцім разам за апошні месяц. У нядзелю мэмарыял быў адноўлены.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG