Пра гэта паведаміў тэлеканал Белсат са спасылкай на намесьніка дырэктара школы, дзе працавала Кацярына Кашо.
«Яна працаваць ня будзе. Яна падала заяву аб звальненьні. Гэта яе асабістае рашэньне» — распавёў намесьнік дырэктара.
Кацярына Кашо працавала выкладчыкам фізыкі ды астраноміі, а ў вольны час займалася банам (абмежаваньнем) беларускіх ды ўкраінскіх карыстальнікаў. Таксама разьмяшчала ў сетках фотаздымкі і каляжы — там яна і на танку з кулямётам, і пад крылом расейскага зьнішчальніка ў гермашлеме. Яна падтрымлівала сэпаратысцкія групоўкі ДНР і ЛНР, выстаўляла сваё фота ў форме расейскага марскога афіцэра ў пуле з Пуціным.
«Я падтрымліваю тое, што адбываецца ў ДНР, ЛНР — за тое, што яны змагаюцца. Ну, падтрымліваю! Падтрымліваю палітыку Пуціна. А што гэта кепска? Вайну разьвязвае Ўкраіна, я лічу, з падачы ЗША. Ім гэтая вайна патрэбная, вялацякучая, каб неяк зьнясільваць Расею такім чынам» — гаварыла Кацярына Кашо ў інтэрвію Радыё Свабода
Чытайце таксама: