Парлямэнт Грэцыі ўхваліў законапраект, які дазваляе аднаполыя грамадзянскія саюзы.
Закон рэгулюе маёмасныя правы такога сужэнства і іх права атрыманьня ў спадчыну, аднак у ім нічога не сказана аб праве на ўсынаўленьне.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала рашэньне грэцкага парлямэнту «гістарычным крокам», але адзначыла, што прадстаўнікі сэксуальных меншасьцяў, тым ня менш, выклікаюць варожасьць ў грэцкім грамадзтве.
Прыняцьцю такога закону некалькі гадоў супраціўлялася Грэцкая праваслаўная царква. Днямі адзін з уплывовых біскупаў назваў гомасэксуальнасьць злачынствам.
Аднаполыя шлюбы ўжо дазволеныя ў некалькіх краінах ЭЗ, у прыватнасьці, у Вялікай Брытаніі, Францыі і Гішпаніі.