Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за сэрыю тэрарыстычных нападаў, якія адбыліся ў пятніцу вечарам у Парыжы, перадае італьянскі інфармацыйны тэлеканал Sky Tg24.
«Гэта вэндэта за Сырыю. Гэта 11 верасьня Францыі», — цытуе тэлеканал заяву Ісламская Дзяржавы
Сёньня непадалёк ад галоўнага стадыёну францускай сталіцы адбыліся выбухі падчас футбольнага матчу Францыя-Нямеччына. Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, які прысутнічаў на матчы, быў эвакуяваны.
Таксама падчас страляніны ў цэнтры Парыжу загінулі людзі. Агулам колькасьць забітых ня меней за 46 чалавек, дзясяткі параненыя.
Францускі ўрад прыняў рашэньне зачыніць дзяржаўныя межы і вывесьці на вуліцы войскі, заявіў прэзыдэнт Алянд у сваім звароце да нацыі, назваўшы напады "беспрэцэндэнтнымі". Гарадзкія ўлады Парыжу, заклікалі людзей не выходзіць з дому.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў Вашынгтоне выступіў з заявай, назваўшы падзеі ў Парыжы "нападам на ўсё чалавецтва і на ўнівэрсальныя каштоўнасьці, якія мы ўсе падзяляем".