Расейскі апазыцыянэр Гары Каспараў лічыць, што працягласьць знаходжаньня Пуціна на пасадзе прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі наўпрост зьвязаная з «інтэнсіўнасьцю зьнешняга ціску на Расею».
У інтэрвію радыё «Нямецкая хваля» Каспараў абвінаваціў Пуціна ў «мафіёзным стылі кіраваньня». Экс-чэмпіён сьвету па шахматах лічыць, што Пуцін можа быць адхілены ад улады ўласным атачэньнем, «як толькі ён выявіць слабасьць».
На думку Каспарава, Пуцін успрымае Расею ў якасьці «цытадэлі дабра» у аблозе «імпэрыі зла», якая імкнецца «зьнішчыць Расею-маці».