Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія БелаПАН заяўляе пра DDoS-атакі на свой сэрвэр


DDoS-атакі пачаліся прыкладна а 12 гадзіне 3 кастрычніка. У сувязі з гэтым пэўны час былі недаступныя і працавалі зь перабоямі сайты naviny.by і belapan.by.

Кампанія абяцае зрабіць усё магчымае, каб узнавіць поўнавартасную працу сайтаў.

«DDoS-атака на вылічальную сыстэму звычайна зьдзяйсьняецца хакерамі з мэтай давесьці яе да спыненьня, то бок стварыць такія ўмовы, пры якіх легальныя карыстальнікі сыстэмы ня могуць атрымаць доступ да сыстэмных рэсурсаў», — гаворыцца ў паведамленьні кампаніі.

Таксама пра праблемы з доступам да сайту tut.by паведамляюць карыстальнікі папулярнага партала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG