27 лістапада мае выйсьці ў сьвет альбом з прамовамі папы рымскага Францішка і рэлігійнымі гімнамі, накладзенымі на рок-музыку. Альбом мае назву Wake Up! (Прачніцеся!).
Першы запіс з альбому можна паслухаць ужо цяпер.
«Прачніцеся! Ідзіце! Ідзіце! Наперад!» — гэта словы, зь якімі папа Францішак зьвярнуўся па-ангельску да аўдыторыі ў Паўднёвай Карэі. «Госпад кажа пра адказнасьць за тое, што Госпад даве вам / Гэта абавязак быць пільнымі / Не дазволіць ціску, спакусам і грахам затупіць нашае адчуваньне прыгажосьці і сьвятасьці». Пазьней на запісе папа кажа аўдыторыі: «Той, хто сьпіць, ня можа сьпяваць, танчыць і радавацца».
На альбоме будуць фрагмэнты прамоваў папы ня толькі па-ангельску, але і па-гішпанску, італьянску і партугальску.
Прадусарам альбому стаў Дон Джуліё Нэроні, а музыку для большасьці трэкаў, у тым ліку для «Wake Up!» напісаў Тоні Пальюка.