Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскае ТВ: Расейцам «анатамічна» падыходзіць беларускі абутак, — рэакцыя сацсетак


У расейцаў не кітайская і не італьянская нага, таму ім падыдзе толькі расейскі і беларускі абутак, заявілі на расейскім Першым канале. У сацыяльных сетках з такой заявы пасьмяяліся.

Сёньня ў перадачы «Добрай раніцы» на расейскім Першым канале прагучала: «Улічвайце, абутак расейскіх і беларускіх вытворцаў падыходзіць нам анатамічна». Такую заяву дыктара падтрымала экспэрт — Марына Ўнукава:

«Калодкі, з дапамогай якіх вырабляецца абутак, маюць пэўныя памеры. І вось для рускай нагі патрэбныя пэўныя памеры. У нас не італьянская нага, не кітайская нага».

З гэтай заявы пасьмяяліся ў сацыяльных сетках ды знайшлі, што яшчэ расейцам «больш падыходзіць анатамічна».

«Гэта адкрыцьцё — цяпер нашы супярэчнасьці з соцыякультурных перайшлі ў „анатамічныя“», — піша на Facebook Алена Рыкаўцава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG