Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сеткі жартуюць: Яцанюк — чачэнскі баявік


Кіраўнік Сьледчага камітэта РФ Аляксандар Бастрыкін заявіў, што прэм'ер Украіны Арсен Яцанюк ваяваў у Чачні супраць Расеі.

«Па дадзеных сьледзтва, Яцанюк браў удзел як мінімум у двух узброеных сутыкненьнях, якія адбываліся 31 сьнежня 1994 на плошчы «Мінутка» ў горадзе Грозны і ў лютым 1995 года ў раёне гарадзкога шпіталя №9 горада Грозны, а таксама ў катаваньнях і расстрэлах палонных», — дадаў ён.

Сацыяльныя сеткі выбухнулі жартамі і фотажабамі на гэтую тэму.

Паводле афіцыйнай біяграфіі Арсена Яцанюка, ён нарадзіўся ў 1974 г. а ў 1995 годзе яшчэ вучыўся на юрыдычным факультэце Чарнавіцкага ўнівэрсытэту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG