6 жніўня ў Расеі ўступіў у сілу ўказ прэзыдэнта аб зьнішчэньні тавараў, якія падпадаюць пад санкцыі. Расейцы выказваюць незадаволенасьць, падпісваючы пэтыцыю супраць зьнішчэньня прадуктаў, а сацсеткі поўняцца сарказмам на адрас кіраўніцтва Расеі.
Як і абяцалі, у Расеі пачалі зьнішчаць забароненыя прадукты, завезеныя з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Расейскай Фэдэрацыі. Гаворка ідзе аб прадуктах, якія могуць трапляць у Расею ў абыход уведзенага эмбарга.
У жніўні 2014 Расея ў адказ на санкцыі супраць яе ўвяла эмбарга на імпарт шэрагу прадуктаў. А ў канцы ліпеня Расьсельгаснагляд распавёў, як будуць зьнішчаць прадукты: «Гэта звычайныя мэтады зьнішчэньня. Звычайна, расьлінныя прадукты проста закопваюць ў спэцыяльна адведзеных месцах. Мяса адпраўляюць на утыльзаводы, дзе іх перапрацоўваюць на мясакосную муку. Малако, як і любую іншую вадкасьць, будуць выліваць е пэўных месцах. Сыры, хутчэй за ўсё, пройдуць пад бульдозэр, а затым — на звалкі».
З просьбай адмяніць указ аб зьнішчэньні ежы да ўладаў Расеі зьвяртаюцца шараговыя расіяне. На момант публікацыі матэрыялу амаль 300.000 чалавек падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем адмяніць указ аб зьнішчэньні прадуктаў, а самі прадукты — перадаць малазабясьпечаным грамадзянам.
«Навошта нам зьнішчаць ежу, якой можна накарміць вэтэранаў, пэнсіянэраў, інвалідаў, шматдзетных, пацярпелых ад прыродных катаклізмаў і іншых, хто мае патрэбу?» — гаворыцца ў пэтыцыі.
У Крамлі прымуць да ўвагі грамадзкую пэтыцыю, якая заклікае скасаваць указ аб зьнішчэньні прадуктаў харчаваньня, увезеных у Расею ў парушэньне забароны. Пра гэта сказаў прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.
Пяскоў абгрунтаваў зьнішчэньне прадуктаў наступнымі прычынамі: неабходнасьць спыніць кантрабанду, рэалізаваць санкцыі супраць шэрагу краінаў (якія ўвялі санкцыі супраць РФ), абараніць эканамічныя інтарэсы Расеі, а галоўнае — клопат пра здароўе грамадзян.
Пяскоў сказаў, што пэтыцыя грамадзянаў пакуль не правераная. Улады выказвалі сумневы ў аўтэнтычнасьці подпісаў. Ініцыятары звароту заявілі пра гатоўнасьць даказаць, што яны — рэальныя людзі.
Міжтым, коламі трактароў ўжо зьнішчана 10 тон санкцыйных сыроў, а на мяжы зь Беларусьсю пад пагрозай зьнішчэньня апынуліся 73 тоны пэрсікаў і нектарынак.
Сацсеткі поўняцца гумарам і сарказмам адносна «харчовых» санкцыяў.
Большасьць блогераў былі значна больш рэзкія ў сваіх выказваньнях адносна зьнішчэньня санкцыйных прадуктаў:
У першы ж дзень зьнішчэньня санкцыйных прадуктаў зьявіліся і тыя, хто пратэставаў ня словам, а справай. Кіроўца, які перавозіў 1,5 тоны таматаў праз беларуска-расейскую мяжу, даведаўшыся аб іх магчымым зьнішчэньні, павярнуў аўтамабіль з прадукцыяй назад на тэрыторыю Беларусі.
Не адзін блогер намякнуў на тое, што памежнікі могуць употай браць прадукты, якія павінны знішчацца, дадому:
А некаторыя ўспомнілі нядаўні скандал вакол прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, які на вясельлі меў гадзіньнік за 620.000 даляраў.