Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жамчужнага і Бандарэнку заклікаюць прызнаць палітвязьнямі


Дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка ў судзе
Дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «Плятформа» Андрэй Бандарэнка ў судзе

У Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі і сваякамі зьніклых палітыкаў 16 верасьня ў сядзібе Партыі БНФ ў Менску адбудзецца акцыя салідарнасьці са зьняволенымі праваабаронцамі Міхаілам Жамчужным і Андрэем Бандарэнкам.

Акцыю арганізоўвае і праводзіць «Камітэт салідарнасьці з Жамчужным і Бандарэнкам», у які ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў, грамадзка-палітычных партыяў і рухаў. Удзел прымуць юрысты, праваабаронцы, грамадзкія актывісты.

Імпрэза пройдзе ў форме круглага стала, падчас якога будуць сфармуляваныя паказьнікі, паводле якіх Міхаіла Жамчужнага і Андрэя Бандарэнку неабходна прызнаць палітычнымі вязьнямі. Потым зварот Камітэта салідарнасьці будзе накіраваны ў адпаведныя структуры Эўразьвязу, — паведаміла Свабодзе адна з арганізатарак круглага стала Ганна Шапуцька:

Ганна Шапуцька
Ганна Шапуцька

«Пад ціскам грамадзкасьці і ў зьвязку з выбарчай кампаніяй былі вызваленыя шэсьць палітвязьняў, але, на жаль, за кратамі застаюцца гэтыя двое. Міхаіл Жамчужны і Андрэй Бандарэнка — гэта людзі, якія баранілі правы іншых людзей, і менавіта за гэта яны апынуліся за кратамі. Улады зрабілі ўсё, каб спыніць дзейнасьць гэтых актывістаў, якія выкрывалі гвалт і беззаконьне, якое чынілі ўлады. Пры гэтым былі выкарыстаныя ўсе сродкі — ад схаваных фальсыфікацыяў да да адкрытых правакацыяў супраць праваабаронцаў. Сёньня ўсе гэтыя факты будуць разгледжаныя падчас круглага стала, і гэтак будзе сфармуляваны зварот у эўрапейскія структуры аб прызнаньні Андрэя Бандарэнку палітвязьнем, а Міхаіла Жамчужнага — вязьнем сумленьня. Неабходна прыкласьці ўсе намаганьні, каб гэтыя людзі як найхутчэй апынуліся на волі».

Як паведаміла Ганна Шапуцька, удзел у акцыі салідарнасьці прыме таксама бацька Андрэя Бандарэнкі. Сябры Камітэту салідарнасьці заклікаюць прыняць удзел у акцыі, каб падтрымаць палітвязьняў і іх сваякоў маральна і матэрыяльна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG