4 верасьня старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмршына сустрэлася з супрацоўнікамі дыпляматычных прадстаўніцтваў краін Эўразьвязу, акрэдытаваных у Беларусі.
У сустрэчы, якая праходзіла ў Цэнтравыбаркаме, узялі ўдзел 17 прадстаўнікоў эўрапейскіх амбасадаў. Сярод іх амбасадар Нямеччыны Пэтэр Дэтмар, амбасадар Францыі Дамінік Газюі, амбасадар Вялкабрытаніі Брус Бакнэл.
Падчас сустрэчы Ярмошына праінфармавала прадстаўнікоў дыпкорпусу пра «галоўныя аспэкты бягучай выбарчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама адказала на пытаньні», паведамляе сайт ЦВК.