Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхі ўзгадваюць гадавіну акупацыі: «Дыханьне свабоды бывае вельмі кароткім»


На цэнтральнай плошчы сталіцы Чэхіі Прагі ўзгадвалі драматычную ноч з 20 на 21 жніўня 1968 году — тады войскі Савецкага Саюзу і краін Варшаўскай дамовы ўвайшлі ў сталіцу тагачаснай Чэхаславаччыны: інтэрвэнцыя прывяла да 20 гадоў акупацыі.

Успамінаючы гэтыя падзеі, чэскі палітык Міраслаў Калоўсек заўважыў, што ўварваньне савецкіх войскаў тады пазбавіла краіну і яе грамадзян магчымасьці зьмяніць, дзякуючы курсу на лібэралізацыю, жыцьцё да лепшага.

«Мы можам ня толькі ўшанаваць ў гэтую гадавіну дзясяткі і сотні загінуўшых з-за акупацыі людзей, але і ўсьвядоміць, што дыханьне свабоды бывае вельмі кароткім і яго могуць задушыць лёгка і хутка — і вельмі шмат часу трэба, каб вярнуць назад свабоду», — сказаў палітык.

Старшыня сэнату Мілан Штэх у сваёй прамове адзначыў, што «мірныя часы скончыліся і міжнародная напружанасьць будзе толькі расьці».

У ноч на 21 жніўня 1968 года акупацыю пачалі ажыцьцяўляць 200000 воінаў і 5000 адзінак бронетэхнікі.

Апошні савецкі салдат пакінуў Чэхаславаччыну ў 1991 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG