Падчас акупацыі, у якой удзельнічалі каля 500 тысяч вайскоўцаў, загінулі 108 грамадзян Чэхаславаччыны і каля 500 былі параненыя. Уварваньне спыніла палітычныя і эканамічныя рэформы ўраду на чале з Аляксандрам Дубчакам і ўсталявала гэтак званую «дактрыну Брэжнева», паводле якой СССР меў права ўмешвацца ў сытуацыю ў любой краіне, дзе пад пагрозай быў камуністычны ўрад. (Фота з архіваў чэскай прэсы)
21 жніўня 1968 году: як СССР уварваўся ў Чэхаславаччыну
Пяцьдзесят чатыры гады таму войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвараваліся ў Чэхаславаччыну, каб пакласьці канец кароткаму пэрыяду лібэралізацыі, які называлі Праскай вясной.
![Савецкія танкі ў атачэньні натоўпу пратэстоўцаў на Вацлаўскай плошчы ў Празе 21 жніўня 1968 году.](https://gdb.rferl.org/97b976cd-9403-4f50-9399-9075a62a7d19_w1024_q10_s.jpg)
1
Савецкія танкі ў атачэньні натоўпу пратэстоўцаў на Вацлаўскай плошчы ў Празе 21 жніўня 1968 году.
![Савецкія салдаты тушаць танк, падпалены пратэстоўцамі каля будынку чэхаславацкага радыё ў Празе.](https://gdb.rferl.org/8dc69547-3ee2-481b-80d6-017dd63f447f_w1024_q10_s.jpg)
2
Савецкія салдаты тушаць танк, падпалены пратэстоўцамі каля будынку чэхаславацкага радыё ў Празе.
![Савецкія танкі зь белай маркіроўкай каля будынку ЦК Чэхаславацкай кампартыі ў Празе.](https://gdb.rferl.org/0c498039-31db-4e4a-b9ca-6d405205cc28_w1024_q10_s.jpg)
3
Савецкія танкі зь белай маркіроўкай каля будынку ЦК Чэхаславацкай кампартыі ў Празе.
![Удзельніца пратэстаў зьвяртаецца да савецкіх салдат у Празе.](https://gdb.rferl.org/fb367a44-c825-4aad-bb0d-25a974f2760a_w1024_q10_s.jpg)
4
Удзельніца пратэстаў зьвяртаецца да савецкіх салдат у Празе.
![Малады жыхар Прагі забіраецца на савецкі танк T-54 на Вінаградзкай вуліцы непадалёк ад будынку дзяржаўнага радыё.](https://gdb.rferl.org/42bd551a-4f18-4eea-8256-4939c1419cf2_w1024_q10_s.jpg)
5
Малады жыхар Прагі забіраецца на савецкі танк T-54 на Вінаградзкай вуліцы непадалёк ад будынку дзяржаўнага радыё.
![Аўтобусы і грузавікі, зь якіх пратэстоўцы паставілі барыкады, былі ператвораныя ў друз агнём і савецкімі танкамі.](https://gdb.rferl.org/b02acddf-080f-497b-b308-72790d46b27b_w1024_q10_s.jpg)
6
Аўтобусы і грузавікі, зь якіх пратэстоўцы паставілі барыкады, былі ператвораныя ў друз агнём і савецкімі танкамі.
![Пратэстовец са скрываўленым чэхаславацкім сьцягам перад савецкім танкам.](https://gdb.rferl.org/9c5e6523-7980-45f2-9640-246c7b398f4a_w1024_q10_s.jpg)
7
Пратэстовец са скрываўленым чэхаславацкім сьцягам перад савецкім танкам.
![Фатограф здымае савецкі танк на Вацлаўскай плошчы ў цэнтры Прагі.](https://gdb.rferl.org/f7736f92-5259-4324-b9d1-1766aaa4928d_w1024_q10_s.jpg)
8
Фатограф здымае савецкі танк на Вацлаўскай плошчы ў цэнтры Прагі.
![Пратэстоўцы кідаюць камяні ў савецкія танкі на ўезьдзе ў Прагу.](https://gdb.rferl.org/829b317a-3e88-41de-bdcb-60a613733899_w1024_q10_s.jpg)
9
Пратэстоўцы кідаюць камяні ў савецкія танкі на ўезьдзе ў Прагу.
![Савецкі танк тараніць гарадзкі аўтобус, які пратэстоўцы паставілі ў барыкаду каля будынку чэхаславацкага радыё ў Празе.](https://gdb.rferl.org/bd5d7892-8750-412d-bb56-ac052e91dcd2_w1024_q10_s.jpg)
10
Савецкі танк тараніць гарадзкі аўтобус, які пратэстоўцы паставілі ў барыкаду каля будынку чэхаславацкага радыё ў Празе.
![Савецкія танкі і браневікі на Плошчы рэспублікі ў цэнтры Прагі.](https://gdb.rferl.org/7d0b7e15-41f5-4233-97f7-8a6ad7783811_w1024_q10_s.jpg)
11
Савецкія танкі і браневікі на Плошчы рэспублікі ў цэнтры Прагі.
![Маладыя жанчыны назіраюць, як танкі пад'яжджаюць да будынку дзяржаўнага радыё ў Празе.](https://gdb.rferl.org/37461165-bb01-467d-9da1-baaa042d1fd3_w1024_q10_s.jpg)
12
Маладыя жанчыны назіраюць, як танкі пад'яжджаюць да будынку дзяржаўнага радыё ў Празе.
![Пахаваньне 20-гадовага Мілана Кадлеца, забітага падчас уварваньня.](https://gdb.rferl.org/a985e5e5-a32b-426b-a692-35cf600dcbee_w1024_q10_s.jpg)
13
Пахаваньне 20-гадовага Мілана Кадлеца, забітага падчас уварваньня.
![Жыхары Прагі атачылі савецкія танкі.](https://gdb.rferl.org/25feb249-6abd-4513-8fc8-d27442c3dc77_w1024_q10_s.jpg)
14
Жыхары Прагі атачылі савецкія танкі.
![Плякат у цэнтры гораду Плзэнь на захадзе Чэхаславаччыны.](https://gdb.rferl.org/d587aaf3-2ef8-43a2-ae57-672b26e79068_w1024_q10_s.jpg)
15
Плякат у цэнтры гораду Плзэнь на захадзе Чэхаславаччыны.