Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія тараканы: 7. Самаедзтва


Сяргей Дубавец
Сяргей Дубавец

Калі цытаваць афарызм, дык якіх заўгодна геніяў, толькі не беларусаў, бо ці ж могуць быць беларускія геніі? Перастаньце. Мы тут кожны сам сабе геній.

Калі цытаваць афарызм, дык якіх заўгодна геніяў, толькі не беларусаў, бо ці ж могуць быць беларускія геніі? Перастаньце. Мы тут кожны сам сабе геній.

Калі прафэсійны журналіст, дык Позьнер які-небудзь ці Лукас, але ні ў якім разе не беларус, бо які ж можа быць беларускі журналіст? Перастаньце. Мы тут усе самі сабе журналісты.

У прынцыпе, якая можа быць беларуская гуманістыка, калі кожны сам сабе першы аўтарытэт у гісторыі, мовазнаўстве, паліталёгіі, хай сабе без адукацыі, але якая можа быць беларуская адукацыя? Перастаньце.

Гэты таракан сфармаваўся ў самастойны біялягічны від у часы Лукашэнкі. Можна сказаць, што ён – непасрэдны прадукт палітыкі ППРБ.

Што праўда, былі ў яго далёкія продкі – бальшавіцкія камісары, якія горда кідалі ў твар усякім прафэсарам у галёшах: «Мы университетов не кончали!» Гэта значыць, фуфло вашы ўнівэрсітэты і прафэсіі, у нас свая галава за плячамі!

Яшчэ раней была казаччына і пугачоўшчына, у кожным разе, зьявы прышлыя. Свой, беларускі таракан нарадзіўся толькі ў часы незалежнасьці, наша ўласная гісторыя такіх зьяваў ня ведае.

Але вось што было пасьля тых камісараў.

У 1970-я гады беларуская інтэлігенцыя стварыла моцныя гуманістычныя школы і інстытуцыі. Гэтую плынь прынята называць філялягічным пакаленьнем. Набылі сур’ёзную вагу акадэмічныя інстытуты Гісторыі, Мовазнаўства, Літаратуразнаўства, Этнаграфіі і Фальклёру. Безумоўным інтэлектуальным алімпам стала выдавецтва Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. Стварыліся свае аўтарытэтныя школы рэстаўратараў. Беларускія мастакі і навукоўцы сталі лідэрамі нацыянальнага адраджэньня. Дзякуючы Караткевічу, Быкаву, Шамякіну і іншым беларуская літаратура стала папулярнай у шырокай публікі. Зьявіліся экранізацыі твораў Адамчыка і Казько, якія абяцалі натхнёную будучыню беларускаму кінэматографу. Літаратурныя часопісы і «ЛіМ» мелі рэальна запатрабаваныя наклады, кожны нумар чакаўся як інтэлектуальнае сьвята. Кнігі Стральцова і Разанава паказвалі бязьмежны патэнцыял мастацкага слова. На іх гадавалася новае пакаленьне літаратараў. З фантастычным піетэтам сустракала публіка вяртаньне ў літаратуру Гарэцкага, Гаруна, Ядвігіна Ш., узвышэнцаў, а таксама перавыданьні кніг Насовіча, Кіркора, Ластоўскага…

З вышыні часу 1980-я і першая палова 1990-х бачацца як пір беларускай гуманістыкі.

Пасьля прыйшоў паручык Ржэўскі і ўсё апошліў.

Пачаліся маніпуляцыі з падзелам пісьменьнікаў і журналістаў на два саюзы – паводле прынцыпу ляяльнасьці. Выдавецтвы перасталі друкаваць неляяльных. Часопісы і «ЛіМ» аб’ядналі ў голдынг, выгнаўшы зь іх усё жывое. Беларуская энцыкляпэдыя і акадэмічныя інстытуты шляхам замены кадраў ператварыліся ў прафанныя структуры…

Важнае ў часы ўздыму слова «прафэсіяналізм» было растаптанае і перастала што-небудзь значыць. У краіне ня стала гуманістычных аўтарытэтаў, а сама гуманістыка ператварылася ў запарожскую сечу – бязродную, безмаетную і бясчынную. Яе, як такой, амаль няма.

Новыя парасткі гуманістыкі прабіваюцца ў недзяржаўных асяродках. Але і тут іх паядае нахабны і бязьлітасны таракан самаедзтва. І сёньня ўжо ня ўлада – галоўны вораг гуманістыкі (яна сваю «місію» выканала), а гэты самы таракан, які не прызнае за гуманістыкай права на прафэсію і ня лічыцца ні зь якімі ў гэтай сфэры аўтарытэтамі.

Але гэты таракан толькі распраўляе крылы, абяцаючы ангажаванаму беларускаму грамадзтву вялікі перадзел. У мяне няма сумневу, што знойдуцца ў нас тыя, хто расьцярушыць нарэшце борны квас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG