Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпардзьё — актор second-hand, які жадае добра ўладкавацца, — Жбанкоў


У Беларусь прыляцеў вядомы актор і адзін з сымбаляў францускага кіно Жэрар Дэпардзьё, які два з паловай гады таму атрымаў расейскае грамадзянства.

Як паведамляе тэлеканал АНТ, Дэпардзьё даўно займаецца рэстаранным і аграрным бізнэсам. Даведаўшыся, што сельская гаспадарка — адзін з прыярытэтаў краіны, актор сам папрасіў паказаць яму Беларусь.

Жэрар Дэпардзьё заявіў:

«Я схільны складаць меркаваньне пра краіну ня зь нечых слоў, а пабываўшы ў ёй асабіста. Пра Беларусь я шмат чаго даведаўся, калі быў у суседняй Расеі. Мне сказалі: а вы ведаеце, што прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка на мінулых выбарах набраў больш за 80% падтрымкі? Многіх у Эўропе гэта зьдзіўляе, а я вырашыў пераканацца ва ўсім сам. Наагул, лічу, што Беларусь даўно варта прыняць у эўрапейскую сям’ю краін».

Радыё Свабода пагаварыла з культуролягам і кінааналітыкам Максімам Жбанковым, які мяркуе, што тое, што робіць Дэпардзьё ў Расеі і Беларусі, зьвязана найперш з прагматычным інтарэсам і жаданьнем «спадабацца ўладам».

— У сувязі з Жэрарам Дэпардзьё на сайце Радыё Свабода ў 2013 і 2014 гадах была дыскусія пра тое, што важней — талент і творчасьць асобы ці яе грамадзянская пазыцыя і публічныя ўчынкі. Як вы ставіцеся да гэтага францускага актора з такога гледзішча?

— Відавочна, што бяз таленту, без харызмы, без прафэсійнай мастацкай рэпутацыі ніводная пэрсона масавай культуры нічога ня вартая. Найперш мае значэньне сапраўдны творчы патэнцыял. А што тычыцца грамадзянскай пазыцыі, то яна — дадатак да разуменьня гэтай асобы, да магчымасьці павышэньня ці паніжэньня яе сацыяльнага статусу.

Што тычыцца Дэпардзьё, то ён выглядае даволі дзіўна і як творчы чалавек, і як чалавек з пэўнай пазыцыяй.

Па-першае, гэты чалавек у свой час быў надзвычай істотным для сусьветнага кінэматографу, але цяпер жыве на адсоткі з былой рэпутацыі і цягам апошніх дзесяці год нічога сур’ёзнага ў кінэматографе не зрабіў.

Па-першае, гэты чалавек у свой час быў надзвычай істотным для сусьветнага кінэматографу, але цяпер жыве на адсоткі з былой рэпутацыі і цягам апошніх дзесяці год нічога сур’ёзнага ў кінэматографе не зрабіў. То бок Дэпардзьё — кінэматаграфічная асоба second-hand.

Па-другое, у расейскім кантэксьце ён можа выглядаць расейскім патрыётам даволі ўмоўна. Бо ўсё ж такі ён экспат, замежнік, які прыйшоў на расейскую тэрыторыю і робіць усё, каб спадабацца ўладзе.

Таму тое, што ён робіць, — гэта абсалютна лягічныя сыгналы ўладзе, маўляў «я ваш, я свой, я ўдзячны, што вы мяне прынялі». Гэта ўсё ў пэўным сэнсе гульня. Прадказальная гульня з уладамі.

— Прыняцьцё Жэрарам Дэпардзьё расейскага грамадзянства, заявы ў падтрымку дзеяньняў Пуціна, цяпер вось сустрэча з прэзыдэнтам Беларусі — гэта прагматычны піяр сваёй асобы?

— Вядома, складана казаць адназначна. Але я б узгадаў, што ў свой час вельмі падобныя крокі рабіў Эмір Кустурыца, які ў кінэматографе таксама быў вельмі істотнай фігурай, але ў пэўны час вычарпаў свой творчы патэнцыял.

Што да Дэпардзьё, то я бачу тут чыстую прагматыку — чалавеку папросту трэба добра ўладкавацца. Ніякага піяру Жэрару Дэпардзьё не патрэбна, таксама як не патрэбна, напрыклад, Міку Джагеру ці Аляксандру Саладуху.

Што да Дэпардзьё, то я бачу тут чыстую прагматыку — чалавеку папросту трэба добра ўладкавацца. Ніякага піяру Жэрару Дэпардзьё не патрэбна, таксама як не патрэбна, напрыклад, Міку Джагеру ці Аляксандру Саладуху. Яны ўжо маюць стабільную рэпутацыю і зрабілі ўсё, што хацелі. Таму я лічу, што гэта спроба асабістага ўладкаваньня, чыстая прагматыка.

А тое, што ён сустракаецца з Лукашэнкам, падтрымлівае Пуціна, то тут я бачу сантымэнт да камуністычнай ідэі і савецкага ладу жыцьця. Справа ў тым, што ў 60-я гады яго меў шмат хто сярод замежных дзеячоў культуры. Яны таксама лічылі сябе сябрамі Савецкага Саюзу. Я не выключаю, што Дэпардзьё, які таксама шасьцідзясятнік паводле складу сьвядомасьці, захаваў сантымэнт такога кшталту, які ён спалучае з пошукамі асабістай выгады.

— То бок вы ня верыце ў абсалютную шчырасьць Дэпардзьё што да адданасьці Расеі?

— Яго шчырасьць палягае ў тым, што чалавеку хочацца добрага жыцьця. Дзеля гэтага ён робіць пэўныя крокі. Збольшага гэта прагматыка.

У канцы 60-х гадоў шмат хто з брытанскіх рок-зорак, напрыклад, «Led Zeppelin» і «Rolling stones», масава зьяжджалі ў Францыю, дзе былі нашмат меншыя для іх падаткі. Гэта была сыстэма прагматычных рашэньняў, і ніхто не вінаваціў гэтых музыкаў, што яны не патрыёты сваёй радзімы. Гэта разглядалася як эканамічная эміграцыя.

На маю думку, нешта падобнае адбылося і з Дэпардзьё. На рамантычныя крокі зь яго боку разьлічваць проста сьмешна. Любая поп-зорка — гэта добры мэнэджэр, які ўмее лічыць грошы.

— Жэрар Дэпардзьё прывёз у Беларусь сцэнар фільму пра 70-годзьдзе Перамогі, які плянуюць здымаць расейцы, французы і беларусы. З улікам таго, што тэму перамогі актыўна выкарыстоўваюць ідэолягі «русского мира», ці ня будзе з гэтай ідэяй асацыявацца францускі актор?

— Цяпер у Расеі дзяржаўныя грошы ў сфэры культуры ідуць найперш на ідэалягічныя праекты. І калі чалавек хоча прысутнічаць у полі дзяржаўнай культуры — а Дэпардзьё, відавочна, хоча, — ён мусіць упісвацца ў пэўныя гульні.

— Цяпер у Расеі дзяржаўныя грошы ў сфэры культуры ідуць найперш на ідэалягічныя праекты. І калі чалавек хоча прысутнічаць у полі дзяржаўнай культуры — а Дэпардзьё, відавочна, хоча, — ён мусіць упісвацца ў пэўныя гульні. А там усё проста: француз плюс Перамога будзе фільм «Нармандыя-Нёман». Гэта ізноў гульня з шаблёнамі таталітарнай сьвядомасьці.

Тое, ці ўвойдзе Дэпардзьё ў каноны «русского мира», будзе залежаць ад якасьці прадукту. Але, як паказвае досьвед, усе ідэалягічныя фільмы — мастацка бездапаможныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG