Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргкамітэт ініцыятыўнай групы Статкевіча зьбіраецца працягнуць сваю дзейнасьць


Сябры аргкамітэту заклікаюць усіх грамадзян Беларусі падтрымаць Мікалая Статкевіча і ўсіх беларускіх палітвязьняў.

У звароце ад імя Статкевіча адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы называюць незаконнай, бо яна зьяўляецца «прамым парушэньнем выбарчых правоў больш за 1700 грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія ўвайшлі ў гэтую групу».


«Гэта чарговая спроба даць перавагу галоўнаму клоўну выбарчага фарсу», — адзначаецца ў звароце.


Сябры аргкамітэту ініцыятыўнай групы Статкевіча заяўляюць, што будуць зьвяртацца ў Вярхоўны суд са скаргай на незаконныя дзеяньні ЦВК.


«Заяўляем, што працягнем сваю дзейнасьць да вызваленьня і поўнай рэабілітацыі апошняга палітвязьня ў Беларусі», — адзначаюць у звароце.


Мікалай Статкевіч і сябры аргкамітэту дзякуюць кожнаму, хто ўвайшоў ў склад ініцыятыўнай групы, бо такім чынам яны прадэманстравалі салідарнасьць з палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG