Свабода прыгадвае самую буйную трагедыю ў гісторыі судовай сыстэмы Беларусі. Тыя падзеі адбыліся ў Слуцку ў 1967 годзе.
Урад Літвы выдаткаваў амаль 3 млн эўра на тэрміновыя работы на гары Гедыміна ў цэнтры Вільні. У Беларусі шэраг сымбалічных пабудоваў таксама знаходзяцца ў кепскім стане, але на іх рамонт выдаткоўваць у разы меней грошай.
Юрыдычныя калізіі вакол будаўніцтва ў ахоўнай зоне Курапатаў офіснага цэнтру тлумачаць экспэрты ў галіне будаўніцтва.
Свабода спытала беларускіх палітыкаў, чаму іх партыі і рухі застаюцца ў баку канфлікту ля Курапатаў.
Палітыкі і праваабаронцы камэнтуюць для Свабоды начны напад на намётавы лягер абаронцаў Курапатаў.
Прадстаўнікі кампаніі «Мы не дармаеды» кажуць, што сабралі за адмену дэкрэту № 3 каля 75 тысяч подпісаў. Да 15 сакавіка яны плянуюць сабраць 100 тысяч.
20 лютага ў Менскім гарадзкім судзе пачалі разглядаць справу Ўладзіслава Казакевіча, які 8 кастрычніка 2016 году напаў з бэнзапілой на людзей у гандлёвым цэнтры «Новая Эўропа».
У Гомлі каля будынку суду Цэнтральнага раёну праходзіць стыхійны мітынг, на які сабралася каля 150 чалавек.
Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікалай Статкевіч зьбіраецца абвясьціць збор сродкаў на правядзеньне вулічных акцыяў пратэсту і абяцае вывесьці на Дзень Волі дзясяткі тысяч чалавек.
Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) публікуе ў сацыяльных сетках відэа пад назвай «Тым часам у Беларусі», у якім асуджаецца існаваньне ў Беларусі сьмяротнага пакараньня.
16 лютагастала вядома, што Беларусь упершыню закупіла іранскую нафту. Экспэрты ўхваляюць жаданьне знайсьці альтэрнатыву расейскай нафце, але сумняюцца ў эканамічнай рэнтабэльнасьці такіх угодаў.
Арганізатары «Маршу абураных беларусаў» супраць дэкрэту аб «дармаедах» апублікавалі плян акцыі.
Роўна 28 гадоў таму савецкія войскі былі выведзеныя з Аўганістану. У Беларусі дата 15 лютага лічыцца Днём памяці воінаў, якія загінулі падчас баявых дзеяньняў 1979–1989 гг.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька і ягоная намесьніца Антаніна Кавалёва 40 хвілін абмяркоўвалі са старшынёй Канстытуцыйнага суду Пятром Міклашэвічам «дэкрэт аб дармаедах».
Беларускія палітыкі выказваюць гатоўнасьць узяць удзел у агульнанацыянальным круглым стале.
Палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі лічыць, што ўлада можа пагадзіцца на правядзеньне агульнанацыянальнага круглага стала, але няма падстаў меркаваць, што гэта прывядзе да трансфармацыі палітычнага рэжыму ў Беларусі.
Савет Міністраў Беларусі пагадзіўся з прапановай Паўночнай экалягічнай фінансавай карпарацыі (NEFCO) аб адкрыцьці крэдытнай лініі «Белаграпрамбанку» для інвэстыцыйных праектаў у сфэры біягазавай індустрыі.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што краіна павінна пазьбегнуць «валютных узрушэньняў, плацёжных крызісаў і іншых нэгатыўных зьяў, якія мы ўжо перажывалі».
Тыдзень таму падчас «Вялікай размовы з прэзыдэнтам» Аляксандар Лукашэнка прапанаваў уключыць эканаміста Яраслава Раманчука ў склад Рады разьвіцьця прадпрымальніцтва і рабочай групы па стымуляваньні дзелавой актыўнасьці, выключэньні залішніх патрабаваньняў да субʼектаў гаспадараньня, удасканаленьні кантрольна-нагляднай дзейнасьці.
Загрузіць яшчэ