Як паведаміла Радыё Свабода блогерка Анастасія Пілюгіна, дзьве скрынкі збору сродкаў на дапамогу «дзецям Данбасу» былі ўсталяваныя ў віцебскім унівэрмагу.
Скрынкі знаходзяцца паміж 1 і 2 паверхамі. Як пазначана на плякатах, прыклееных да скрыняў, ахвяраваньні прызначаюцца «дзецям Данбасу».
На адной са скрыняў ёсьць выява праваслаўнага крыжа, але ці маюць арганізатары збору сродкаў якое-небудзь дачыненьне да царквы — невядома.