Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачэніі начальнік аддзелу паліцыі ажаніўся зь 17-гадовай


У Грозным адбылося вясельле чачэнскага паліцыянта Нажуда Гучыгава зь 17-гадовай Люізай Гайлабіевай, падрыхтоўка да якой выклікала шырокае абмеркаваньне ў інтэрнэце.

На цырымоніі ў палацы шлюбу Грознага прысутнічаў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Чачні Магамед Даудаў, а на сьвяткаваньне вясельля прыехаў Рамзан Кадыраў.

Інфармацыя пра заплянаванае вясельле 57-гадовага (па іншых дадзеных — 46-гадовага) начальніка РАУС Нажай-Юртаўскага раёну Гучыгава зь Люізай Гайлабіевай зьявілася ў «Новай газэце» ў красавіку. Пры гэтым паведамлялася, што ў Гучыгава ўжо ёсьць адна жонка.

Перад шлюбам прадстаўнік ЗАГСу сказала, што штампу аб жаніцьбе у Гучыгава ў пашпарце няма.

Паводле журналістка «Новай газэты» Алены Мілашынай, дзяўчына не хацела браць шлюб, аднак бацькі пагадзіліся выдаць яе замуж пасьля пагроз з боку Гучыгава. Улады Чачні гэтую інфармацыю абверглі. У той жа час афіцыйных камэнтароў з нагоды сямейнага становішча Гучыгава не было.

У гэтую сытуацыю ўмяшаўся кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў. Ён падтрымаў намер Нажуда Гучыгава ажаніцца зь 17-гадовай. Кадыраў заявіў пры гэтым, што скандал вакол плянаванага вясельля быў замоўлены «нейкімі спадарамі лібэраламі».

Паводле інфармацыі Бі-Бі-Сі, кіраўнік Чачэніі прыехаў на сьвяткаваньне вясельля. У пятніцу ён напісаў у сваім «Інстаграме» аб падрыхтоўцы пазоваў супраць тых, хто «ўмешваўся ў асабістае жыцьцё Нажуда і Люізы».

Журналістка «Новай газэты» Алена Мілашына ў гутарцы з Рускай службай Бі-бі-сі выказала здагадку, што сям’я Гайлабіевай знаходзіцца пад ціскам з боку чачэнскіх уладаў.

«Я абсалютна ўпэўненая, што тая інфармацыя, якая першапачаткова прасачылася і была апублікавана ў выглядзе звароту да Рамзана Кадырава, што гэты шлюб прымусовы, праўдзівая», — лічыць Мілашына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG