Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве назвалі антырасейскім саміт «Усходняга партнэрства» ў Рызе


Расея адмоўна ставіцца да правядзеньня ў траўні ў Рызе саміту «Ўсходняга партнэрства» Эўразьвязу. Саміт гэты мае відавочна антырасейскую накіраванасьць, заяўляюць у расейскім МЗС.

«Вельмі адмоўна ставімся. Мы, вядома, будзем сачыць за тым, як будзе праходзіць саміт у Рызе, але ўжо відавочна, што наша рэакцыя будзе дастаткова жорсткай і прынцыповай, паколькі мы бачым, куды рухаецца гэтае партнэрства і якія адценьні яно набывае з улікам пазыцыяў удзельнікаў гэтай праграмы з боку, перш за ўсё, Эўрапейскага Зьвязу», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандар Лукашэвіч на брыфінгу ў Маскве ў пятніцу.

«Прынцыпова тое, што сэнс партнэрства мае ярка выяўленую антырасійскую накіраванасьць», — падкрэсьліў ён.

Латвія, якая старшынюе ў ЭЗ, правядзе ў Рызе саміт удзельнікаў праграмы «Ўсходняе партнэрства» 21 і 22 траўня.

«Усходняе партнэрства» — праект Эўрапейскага Зьвязу дзеля разьвіцьця інтэграцыйных сувязяў Эўразьвязу з шасьцю краінамі былога СССР: Украінай, Малдовай, Азэрбайджанам, Армэніяй, Грузіяй і Беларусьсю.

Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Узровень прадстаўніцтва Беларусі на рыскім саміце пакуль не акрэсьлены. На папярэднім саміце ў 2013 годзе ў Вільні Беларусь прадстаўляў міністар замежных спраў Уладзімер Макей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG