Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Латвіі па пытаньнях Усходняга партнэрства: Лукашэнка павінен зрабіць выбар


Пасол Латвіі па пытаньнях Усходняга партнэрства Юрыс Пойканс даў інтэрвію Радыё Свабода ў Брусэлі з нагоды саміту Ўсходняга партнэрства, які мае адбыцца 21-22 траўня ў Рызе.

На пытаньне, ці павінен на саміт прыехаць Лукашэнка, пасол адказаў, што гэта вельмі складанае пытаньне. Юрыс Пойканс узгадаў, што адносіны Беларусі з Эўразьвязам цягам апошніх 20 гадоў былі складаныя. Ён падкрэсьліў, што магчыма, прычына ў розным разуменьні важнасьці правоў чалавека.

«Беларусь сыграла вельмі важную ролю, калі трэба было шукаць вырашэньне крызісу ва ўсходняй частцы Ўкраіны. Менск паслужыў пляцоўкай для перамоваў і мы адзначылі, што Беларусь дэманструе цікавасьць да перамоваў і да паглыбленьня сувязяў з Эўразьвязам», — адзначыў Пойканс.

Паводле Пойканса, складана гаварыць пра дачыненьні Эўразьвязу з краінай у цэнтры Эўропы, якая дагэтуль мае палітвязьняў.

«Спадар Лукашэнка і беларускі ўрад павінны зрабіць выбар, наколькі яны хочуць з намі рухацца. Таму мяч цяпер на беларускім баку поля».

Пойканс ня лічыць, што ў Рызе адбудзецца апошні саміт Усходняга Партнэрства

«Калі вы пагледзіце на галоўную мэту Ўсходняга партнэрства, гэта было стварэньне зоны стабільнасьці, росквіту і бясьпекі. Я думаю, мэта і стратэгія яшчэ далёка да завяршэньня»

Пойканс перакананы, што для Армэніі, Беларусі і Азэрбайджану, якія не падпісалі пагадненьня аб Асацыяцыі, Эўразьвяз будзе надалей цікавы як найвялікшы эканамічны блёк на сьвеце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG