Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва: цывілізаваны сьвет лічыць дзеяньні РФ непрымальнымі


Даля Грыбаўскайце ў Кішынэве
Даля Грыбаўскайце ў Кішынэве

Сытуацыя, якая склалася вакол удзелу лідэраў замежных дзяржаў на парадзе ў Маскве 9 траўня ў гонар 70-годзьдзя перамогі над нацысцкай Нямеччынай, сьведчыць аб палітычнай і дыпляматычнай ізаляцыі Расеі.

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце падчас візыту ў Кішынэў дала інтэрвію малдаўскай службе нашай радыёстанцыі, у якім закранула крызіс ва Ўкраіне, адносіны паміж Малдовай і Расеяй і саміт «Усходняга партнэрства».

На думку Грыбаўскайце, да цяперашняга часу агрэсія Расеі, якая пачалася больш за год таму, пайшла на зьмяншэньне. Яна адзначыла, што сытуацыя, якая склалася вакол удзелу лідэраў замежных дзяржаў на парадзе ў Маскве 9 траўня ў гонар 70-годзьдзя перамогі над нацысцкай Нямеччынай, сьведчыць аб палітычнай і дыпляматычнай ізаляцыі Расеі. Цывілізаваны сьвет адкрыта заяўляе, што лічыць непрымальнымі паводзіны Расеі, падобныя да тэрарыстычных, тое, што яна пастаўляе цяжкае ўзбраеньне сэпаратыстам на ўсходзе Ўкраіны і адкрыта хлусіць ўсяму сьвету, сказала Грыбаўскайце. Яна падкрэсьліла, што Літва аказвае падтрымку Ўкраіне ўсімі наяўнымі ў яе распараджэньні сродкамі.

Адказваючы на пытаньне аб тым, што можна чакаць ад саміту «Ўсходняга партнэрства», які адбудзецца ў Рызе ў траўні, прэзыдэнт Літвы заявіла, што, на яе думку, з палітычнага пункту гледжаньня, Эўразьвяз жадае збліжэньня з краінамі «Усходняга партнэрства». Аднак неабходна нагадаць ім, што многае ў гэтым пытаньні залежыць толькі ад іх саміх, для іх гэта — хатняе заданьне. Размова не ідзе аб атрыманьні білета на сяброўства ў ЭЗ, яны самі павінны прыкласьці намаганьні для таго, каб палепшыць сваю будучыню, заявіла прэзыдэнт Літвы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG